Супрацоўнікамі АДАІ РАУС з 4 па 10 красавіка папярэджана 176 парушэнняў, пакараны тры п’яныя вадзіцелі, столькі ж бяспраўнікаў, 15 аўтамабілістаў, якія не прытрымліваліся патрабаванняў правіл перавозкі дзяцей, 23 веласіпедысты і пешаходы, у тым ліку тры нецвярозыя.
Зарэгістравана восем дарожна-транспартных здарэнняў. 6 чысла каля 22.50 на 109 км трасы Мінск-Гомель мінчанін на аўтамабілі «Шкода» выбраў небяспечную дыстанцыю і сутыкнуўся з едучым наперадзе «Фольксвагенам», які ад удару з’ехаў у кювет. Вадзіцель «Фольксвагена» і пасажыр «Шкоды» атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя. З цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў ЦРБ веласіпедыст, на якога на 124 км той жа аўтадарогі 9 чысла каля 21.00 наехала вадзіцель легкавога аўтамабіля.
Дзяржаўтаінспекцыя інфармуе: абгон — самы небяспечны з манеўраў падчас руху. За парушэнне правілаў абгону альбо выезд на паласу сустрэчнага руху ў выпадках, калі гэта забаронена ПДР, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 2 да 10 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам на тэрмін да года або без пазбаўлення. Калі гэтыя дзеянні пацягнулі стварэнне аварыйнай абстаноўкі, то парушальніку будзе пагражаць штраф ад 5 да 20 БВ з пазбаўленнем права кіравання транспартным сродкам да двух гадоў або без пазбаўлення.
Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты два сямейныя скандалісты, столькі ж здзейсніўшых дробнае хуліганства і тры асобы, што знаходзіліся ў нецвярозым выглядзе ў месцах грамадскага карыстання.
РАНС нагадвае: выконвайце правілы пажарнай бяспекі пры развядзенні вогнішчаў. Па заканчэнні працэсу гарэння рэшткі падпаленых матэрыялаў павінны быць патушаны да поў-нага спынення тлення.
ІАЖіРС складзены адмініс-трацыйныя пратаколы па фактах незаконнай транспарціроўкі драўніны, захавання сетак і парушэння правіл рыбалоўства.