Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні папярэджана 169 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі па пяць бяспраўнікаў і нецвярозых вадзіцеляў, адзін парушальнік правіл абгону і дзевяць — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, 22 пешаходы і веласіпедысты, шэсць з якіх у стане ап’янення; зафіксаваны тры факты непрадастаўлення вадзіцелямі перавагі ў руху пешаходам. Зарэгістраваны два ДТЗ, у адным выпадку вадзіцель пакінуў месца здарэння.
14 красавіка з траўмамі шпіталізавана 48-гадовая жыхарка Асіповіччыны, якая ў 6 гадзін рані-цы, кіруючы аўтамабілем “Фолькс-ваген”, праявіла няўважлівасць, не справілася з кіраваннем і наехала на агароджу двух дамоў у в. Зборск.
Як паведамілі ў РАНС, 16 чысла ў выніку пажару пашкоджаны дах, перакрыцце і маёмасць лазні ў САТ “Садавіна”, 17-га — знішчаны дах, пашкоджаны сцены і перакрыцце надворных пабудоў на вул. Паўднёвай у аг. Ліпень. Пацярпелых няма.
МНС нагадвае: пакінутыя без нагляду ўключаныя ў электрасетку прыборы з’яўляюцца патэнцыяльнай крыніцай пажару.
Дэпартаментам аховы за з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты два чалавекі, здзяйсненне дробнага крадзяжу — адзін.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правіл рыбалоўства і незаконнай транспарціроўкі драўніны.