20.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    Чалавек з “камерай”

    Популярное

    Больш за 10 гадоў Яўгеній Назараў працуе геадэзістам.

    Бадай кожны хоць раз сустракаў на вуліцы ці будоўлі чалавека с трыногай, які старанна разглядае мясцовасць праз аптычны прыбор, што нагадвае фота- ці кінакамеру. Гэта геадэзіст за будзённай справай.

    Адным з такіх спецыялістаў з’яўляецца Яўгеній Назараў. Асіпаўчанін па нараджэнні, пасля атрымання адпаведнай адукацыі ён вярнуўся ў родны горад, каб займацца яго добраўпарадкаваннем.

    Каля дзесяці гадоў працуе ў ТАА “Асіповічыгазбуд”. Без справы не сядзіць: пры будаўніцтве любога аб’екта задзейнічаны для забеспячэння геадэзічнага кантролю размяшчэння розных вузлоў і камунікацый.

    Яго работа цесна звязана з камандзіроўкамі, бо аб’екты, на якіх працуе “Асіповічыгазбуд”, раскіданы па ўсёй краіне. Асабліва падабаюцца Яўгенію Міхайлавічу паездкі ў гарады з цікавай гісторыяй. Такім чынам, напрыклад, пашанцавала пазнаёміцца са старажытным Туравам. Нярэдка трубаправоды праходзяць праз лясы, палі і лугі. Зносіны з беларускай прыродай таксама геадэзісту даспадобы.

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее