19.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    Атрад ЮІР у дзеянні

    Популярное

    Няма сумнення, што ведаць правілы дарожнага руху трэба з дзяцінства. Хто лепш засвоіў тэорыю і можа прымяніць яе на практыцы, высвятлялі атрады юных інспектараў 18 устаноў адукацыі. Для правядзення злёту традыцыйна расчыніла свае дзверы СШ № 3.

    На жаль, нетыповае для красавіка надвор’е не дазволіла школьнікам выканаць іспыты на веласіпедах. Таму ў гэты раз хлопчыкі і дзяўчынкі ад 10 да 15 гадоў спаборнічалі ў трох намінацыях: “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, “Тэарытычны экзамен на веданне ПДР”, “Аказанне першай медыцынскай дапамогі”.

    Каб вызначыць лепшыя каманды, працавалі члены кампетэнтнага журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі ДАІ РАУС, аддзела па адукацыі райвыканкама і раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.

    Варта адзначыць, што ўсе ўдзельнікі злёту прадэманстравалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, атрады згуртавана змагаліся за перамогу. Але мацнейшым на гэты раз стаў атрад ЮІР школы № 3. Лепшыя веды ПДР паказалі вучні СШ № 1, а больш эфектыўна аказвалі першую медыцынскую дапамогу рабяты  СШ № 4.

    Дарэчы, менавіта сення ў Бабруйску каманда вучняў СШ № 3 прадстаўляе наш раён на занальным этапе абласнога злёту-конкурсу атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. Няхай іх удзел будзе паспяховым!

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее