15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Запомніцца назаўсёды

    Популярное

    У рамках правядзення Усебеларускай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» прайшло ўрачыстае ўручэнне пашпартоў юнакам і дзяўчатам.

    Асноўны дакумент грамадзяніна некаторыя рабяты змаглі атрымаць у Канстытуцыйныс судзе, а таксама Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх аказаліся і шэсць прадстаўнікоў Магілёўшчыны.

    Пашчасціла паўдзельнічаць ва ўрачыстасці і нашай зямлячцы — вучаніцы 8 класа СШ №1 Ангеліне Дзмітрыевай. Сімвалічна, што дзяўчынка вучыцца ва ўстанове адукацыі, якая носіць імя героя Вялікай Айчыннай вайны Барыса Дзмітрыева. Яна ганарыцца легендарным цёзкам па прозвішчы. Ды і самой дзяўчынцы ёсць чым пахваліцца. Выдатніца вучобы, сярэбраны прызёр раённага конкурсу вынаходніцкіх работ, дыпламант абласнога творчага конкурсу «Кветкі вялікай Перамогі».

    Пашпарт юнай асіпаўчанцы ўручыў намеснік прэм’ер-міністра краіны Ігар Петрышэнка. Адбылося гэта ў свяшчэнным месцы — музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Рабяты мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі музея, усклалі кветкі да помніка Перамогі.

    У год гістарычнай памяці не будзе лішнім пагартаць старонкі гісторыі, узгадаць мінулыя пакаленні, якія ў розныя часы мужна адстойвалі свабоду і незалежнасць краіны, паўнапраўнымі грамадзянамі якой днямі сталі многія хлопчыкі і дзяўчынкі.

    Гэты дзень рабяты запомняць назаўсёды. З хваляваннем абменьваліся яны ўражаннямі, а заадно і адрасамі. Бо паездка ў сталіцу з’яднала іх, а таксама стала дзейсным сродкам  фарміравання нацыянальнай самасвядомасці.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее