20.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    У свеце рампы

    Популярное

    Гэта свята адзначаюць артысты, рэжысёры, сцэнарысты, касцюмеры, гукааператары, людзі іншых творчых прафесій, а таксама тыя, хто ахвотна наведвае тэатральныя спектаклі.

    А самае лепшае святкаванне — гэта прэм’ера новай пастаноўкі. Такая адбылася ў суботу на сцэне раённага Цэнтра культуры і вольнага часу. Народны тэатр “Надзея” прадставіў увазе гледачоў спектакль “У чаканні Яго” па п’есе драматурга Міхаіла Хейфеца. Рэжысёр-пастаноўшчык Наталля Астрашэўская,  мастак Анастасія Брыка і харэограф Юлія Сакалоўская пастараліся зрабіць спектакль цікавым для ўсіх.

    Гэта тыповая камедыя становішчаў, калі чатыры жанчыны розных сацыяльных груп сустрэліся ў гарадскім парку, прыйшоўшы на спатканне з таямнічым мужчынам, з якім кожная пазнаёмілася ў сацыяльных сетках. Аказалася, што сюды іх запрасіў адзін і той жа чалавек. Але жанчыны не разгубіліся. Замест таго, каб паскардзіцца і сумаваць, яны весела правялі час і здабылі важны жыццёвы ўрок.

    Самадзейныя артысткі Інеса Кужым, Вольга Бусел, Таццяна Барадзіна і Таццяна Жашкова цудоўна справіліся са сваімі ролямі і падарылі гледачам станоўчыя эмоцыі.

     

    Предыдущая статьяСильные и смелые
    Следующая статьяПадарожжа ў “Вообразилию”

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее