-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Сёння — Дзень міліцыі

    Популярное

    Для прадстаўніц прыгожага полу, на чыіх плячах міліцэйскія пагоны, канец гэтага тыдня і пачатак наступнага адзначыцца адразу двума святамі: прафесійным і традыцыйна жаночым — 8 Сакавіка.

    Слабы пол гэтак трывала прапісаўся ў сілавым блоку нашай краіны, што сёння жанчыны, якія ахоўваюць парадак і спакой, нікога не здзіўляюць. Але ўсё ж такі здзіўляюць: неверагодным спалучэннем як спрадвечна жаночых якасцей —прыгажосці, далікатнасці, абаяння, — так і тых, што ўласцівыя далёка не кожнаму мужчыне — моцы, бясстрашнасці і рашучасці.

    Гэтым жа ўражваюць і бязмерна сімпатычныя асіпаўчанкі, якія абралі прафесіяй справу правапарадку і зараз служаць у нашым РАУС: оперупаўнаважаны аддзялення вышуковай работы лейтэнант міліцыі    Дар’я Усціменка, міліцыянер ізалятара часовага ўтрымання радавы міліцыі Злата Хоміч і інспектар прафілактыкі ААПП лейтэнант міліцыі Марыя Пярэдня.

    Дарэчы, гэты фотаздымак хутчэй за ўсё апошні, дзе Злата ў пагонах радавога: сёння ёй прысвоена званне “малодшы сяржант міліцыі”, так што для дзяўчыны ў форме пачатак сакавіка святочны ўтрая!

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее