8.9 C
Осиповичи
Понедельник, 26 сентября, 2022
Еще

    Сярэдняя школа № 4: учора, сёння, заўтра

    Популярное

    Па выніках работы за мінулы год сярод устаноў адукацыі лепшай прызнана СШ № 4, якая занесена на раённую Дошку гонару. Што адметнага ў адукацыйным працэсе і як атрымалася дасягнуць найвышэйшага выніку, спыталі ў дырэктара ўстановы Ганны Маісеенка.

    — Якімі дасягненнямі летась узбагацілася школьная скарбонка?

    —  Тры вучні сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў: Мікіта Куліш — Дыплом II ступені па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па тэхнічнай працы, Данііл Сантоцкі і Аляксандра Жытнякоўская, якія атрымалі Дыпломы I ступені па англійскай мове і III ступені па нямецкай мове адпаведна па выніках рэспубліканскай канферэнцыі даследчага характару. Вучні годна выступілі на трэцім этапе рэспубліканскай алімпіяды. Сталі лепшымі ў раённым і абласным этапах конкурсу “100 ідэй для Беларусі”. Музей баявой і працоўнай славы асіпаўчан удастоены Дыплома II ступені ў абласным конкурсе сярод музеяў вобласці, валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” на працягу многіх гадоў адзін з лепшых у рэспубліцы, навучэнцы займаюць лідзіруючае месца ў раённай спартакіядзе школьнікаў.

    Паказчыкі працы ўстановы напрамую залежаць ад граматнага падбору кадраў. Раскажыце, калі ласка, пра калектыў.

    — У школе працуе 67 педагогаў. Амаль усе маюць вышэйшую адукацыю, большасць — вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі. Прыемна, што многія з калег не абмяжоўваюцца школьнай праграмай, а даюць дзецям паглыбленыя веды. Так, настаўнікі замежных моў Таццяна Гарбачова і Наталля Пацкевіч выдатна падрыхтавалі сваіх вучняў да рэспубліканскай канферэнцыі даследчага характару. Дарэчы, Наталля Мікалаеўна працуе ў складзе журы падчас абласных алімпіяд. Алена Анціховіч удастоена Дыплома III ступені ў абласным конкурсе педагагічных работнікаў “Электронные образовательные ресурсы в образовательном процессе”. Навукова-даследчая работа па грамадазнаўстве яе вучня Аляксандра Балашэнкі стала пераможцай у заключным этапе рэспубліканскага конкурсу. Настаўнік фізікі Алена Мурашка выдатна падрыхтавала Уладзіслава Шпілеўскага: іх работа заняла першае месца ў Міжнародным конкурсе навукова-тэхнічнай творчасці “ТехноИнтеллект”.

    Да таго ж мы сталі лепшымі ў раёне яшчэ і сярод калектываў фізічнай культуры. Міхаіл Бруёк зараз рыхтуе дзяўчынку да рэспубліканскай алімпіяды, шмат дасягненняў на рахунку гэтага педагога. Вольга Гаўрутчанкова і Андрэй Вінакураў таксама ўжо не адзін раз праявілі свае педагагічныя намаганні. Толькі сёлета ва ўсіх чатырох спаборніцтвах раённай спартакіяды нашы вучні былі першыя.

     

    — Ці даводзіцца сёння педагогу вучыцца разам з выхаванцамі?

    — Зразумела, так. Задача педагога — улічваць асаблівасці маладога пакалення. Настаўнікі і вучні павінны ўмець наладжваць зносіны не толькі ў сценах кабі-нета, але і з дапамогай месенджараў і сацсетак. Бо гэта не проста модна, але і зручна: педагог мае магчымасць выкладваць на сваіх старонках карысныя матэрыялы, фатаграфіі са школьных мерапрыемстваў.

    — Як палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база ў 2021 годзе?

    — У рамках укаранення сэрвісаў “электронны часопіс” і “электронны дзённік” у школе ўсталявана бесправадная сетка інтэрнэт, набыта тры ноўтбукі да 14 наяўных. Выкананы капітальны рамонт кабінетаў. На ўваходзе ў школу ўстаноўлены турнікеты, да наяўных камер унутранага назірання ўсталяваны чатыры вонкавага. На другім паверсе аформлены сучасныя стэнды “Школьнае жыццё”. У гэтым дапамагаюць і шэфскія арганізацыі: дахавы завод, ДЭУ-73, “Асіповічыгазбуд”. Таксама мы цесна супрацоўнічаем з лясгасам і УКП ЖКГ у рамках арганізацыі летняй занятасці навучэнцаў. Хачу падзякаваць сацыяльным партнёрам, што яны падтрымліваюць нашу ўстанову.

     

    Як ажыццяўляецца патрыятычнае выхаванне дзяцейадзін з прыярытэтных напрамкаў выхаваўчага працэсу?

    — Традыцыйна ў школе праводзяцца тэматычныя сустрэчы, круглыя сталы, інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы і шмат іншага. Даволі вынікова вучні прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый “Упрыгожым Беларусь кветкамі”, абласным праекце “#Мая зямля_Прыдняпроўе”, раённым конкурсе экалагічных праектаў “Зялёная школа”, раённым этапе конкурсу “Нататкі юнага вандроўніка” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, у абласным конкурсе фатаграфій-матыватараў “Дом наш ласкаю сагрэты”, рэспубліканскім дыстанцыйным конкурсе “Зялёны дом”, конкурсе фатаграфій і малюнкаў “Будуючы, не разбурай!” і г.д. Летась наша пярвічка БРСМ стала першай у раёне і вобласці.

    Увядзенне стаўкі кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні дазволіла актывізаваць узаемадзеянне школы з воінскімі часцямі. Арганізоўваюцца сустрэчы з прадстаўнікамі розных родаў войск, праходзяць экскурсіі ў воінскія часці. Штогод праводзяцца акцыі “Да абароны Айчыны гатовы!” і “Служым Беларусі!”.

    У школе вядзецца работа, накіраваная на фарміраванне ў вучняў любові да малой радзімы, цікавасці і павагі да яе гісторыі і культуры, адказнага стаўлення да сучаснасці і будучыні роднага краю. Рашэнню гэтых задач садзейнічае ўключэнне вучняў у валанцёрскі рух, турысцка-краязнаўчая і пошукава-даследчая дзейнасць.

    ПраПрамень дабрыні” ведаюць не толькі ў вобласці, але і ў краіне…

    Наш валанцёрскі атрад тройчы займаў першае месца ў рэспубліканскім конкурсе “Валанцёр года” і другое — у абласным этапе конкурсу на лепшую арганізацыю шостага школьнага дня. Увогуле рабяты станавіліся пераможцамі шэрагу абласных і раённых конкурсаў. За цеснае супрацоўніцтва Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа і раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях атраду выказана падзяка.

     

    Предыдущая статьяМашыніст — гучыць горда
    Следующая статьяДля души

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее