8.9 C
Осиповичи
Понедельник, 26 сентября, 2022
Еще

    Стандарты выконваюцца

    Популярное

    Колькі вуліц у населеным пункце павінна быць асветлена, дарог заасфальтавана і якая плошча на аднаго вучня адводзіцца ў вясковай школе? На ўсе гэтыя пытанні адказваюць дзяржаўныя сацыяльныя стандарты па абслугоўванні насельніцтва краіны. Яны закранаюць вобласці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, адукацыі, культуры, сувязі, гандлю і г.д.

    Стандарты паступова мяняюцца, у залежнасці ад патрэб часу. Апошняе абнаўленне прайшло год таму. 14 снежня 2020 г. Саветам Міністраў Беларусі была выдадзена пастанова № 720, згодна з якой з 1 сту-дзеня 2021 г. у рэспубліцы стала дзейнічаць новая сістэма дзяржстандартаў. Як выконваюцца іх патрабаванні, разгледзім на прыкладзе тэрыторыі Татаркаўскага сельсавета. Яна ўключае адзін рабочы пасёлак, дзе два гады таму былі праведзены рамонтныя работы на многіх аб’ектах сацыяльнай сферы, а таксама дарожнай сеткі, што дапамагае зняць многія праблемы. Напрыклад, з мінулага года доля насельніцтва гарадоў і пасёлкаў, якая мае доступ да цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння, павінна складаць 85%, а з 2026 г. — 100%. У Татарцы ж ужо ўсё насельніцтва забяспечана дадзеным відам паслуг.

    Яшчэ адзін важны нарматыў са сферы ЖКГ — ацяпленне жылых памяшканняў. Пры наяўнасці цэнтралізаванага цеплазабеспячэння тэмпература ў жылых памяшканнях павінна быць не менш за 18°С. У Татарцы гэты стандарт выконваецца. А вось патрэба вымяраць тэмпературу гарачай вады ў кране, каб устанавіць яе адпаведнасць стандарту — не менш за 50°С, — адпадае з-за адсутнасці гарачага водазабеспячэння.

    З перавыкананнем нормы ідзе Татарка і па пазіцыі асвятлення вуліц. Удзельная вага яго пры норме 85% складае ў пасёлку 97,8. Нядрэнна выглядаюць і дарогі. Удасканаленае пакрыццё (гравійнае, асфальт, бетон, шчэбень) мае 63% шляхоў зносін (пры патрабаванні 60%).

    Другая важная сфера прымянення сацыяльных стандартаў — адукацыя. Нарматыў забяспечанасці дзяцей месцамі ва ўстановах адукацыі выконваецца. Усе пяцігадовыя рабяты праходзяць падрыхтоўку да школы ў дзіцячым садзе. Пры норме забяспечанасці навучэнцаў школ агульнай плошчай 8 м2 на аднаго вучня Татаркаўскай СШ прыходзіцца 34,8 м2. У свеце ўвагі стандартаў знаходзіцца і забяспечанасць персанальнымі камп’ютарамі. У Татарцы на 10 школьнікаў даводзіцца 3,8 камп’ютара (норма адзін).

    У вобласці сувязі таксама выконваюцца ўстаноўленыя нормы. Забяспечаны доступ да сеткі інтэрнэт. Усім, хто мае патрэбу, устаноўлены стацыянарныя тэлефоны. Карэспандэнцыя дастаўляецца адрасатам пяць разоў у тыдзень. Насельніцтва мае доступ да паштовых паслуг, якія аказваюцца нацыянальным аператарам паштовай сувязі з дапамогай сэрвісу «Мабільны паштальён».

    Колькасць урачоў агульнай практыкі, тэрапеўтаў і педыятраў сумарна павінна складаць 1 адзінку на 1,3 тысячы насельніцтва. Татарцы ў гэтым кірунку пашанцавала: 575 яе жыхароў абслугоўвае ўласны доктар, работай якога, мяркуючы па водгуках, усе задаволены.

    У гандлі стандарт прадугледжвае адну кропку (магазін або павільён) на населены пункт з колькасцю жыхароў звыш 200 чалавек. У рабочым пасёлку Татарка іх дзве: ААТ «Еўрагандаль» і райста. Комплексна-прыёмны пункт КБА ў населеным пункце не працуе, але патрэбы насельніцтва ў бытавых паслугах выконваюцца па папярэдніх заяўках у сельсавет. Напрыклад, калі днямі ў сельвыканкам звярнуўся адзін з інвалідаў з просьбай прыслаць да яго цырульніка, спецыяліст быў дастаўлены і паслуга аказана.

    Адна з асноўных праблем жыхароў аддаленых ад райцэнтра населеных пунктаў — транспартныя зносіны з горадам. Аўтобусных маршрутаў паміж Асіпові-чамі і Татаркай няма, але рэгулярна ходзяць электрацягнікі. Згодна з нарматывам абавязкова павінна ажыццяўляцца не менш за 16 рэйсаў на тыдзень. З райцэнтра ў Бабруйск і назад у дзень курсіруе нямала цягні-коў, прычым па шляху праходжання шэсць з іх у адным і столькі ж у другім напрамку спыняюцца ў Татарцы, чым жыхары ахвотна карыстаюцца.

    «Існуючыя сацыяльныя стандарты ў рабочым пасёлку выконваюцца, — лічыць старшыня Віктар Рамашка, — таму можам упэўнена глядзець у будучыню».

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее