9.8 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Сакаліны кут, які ператварыўся ў Ліпень

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Гэта пасяленне вядома з ХVII стагоддзя. Бытуе паданне, што пражывалі тут гордыя і вольналюбівыя людзі. Месца свайго жыхарства яны звалі Сакаліным кутам, а сябе сокаламі. Аднойчы пан, якому належалі навакольныя землі, грэбліва выказаўся: «Не сокалы вы, а халуі». З той пары і пайшла такая мянушка.

    Прыгожая назва Ліпень прыйшла на змену пагарджальнаму імю Халуй, якое насіў гэты населены пункт з 1844 па 1917 г. Дарэчы, у акрузе налічвалася тры Халуі: мястэчка, фальварак і сяло. Усе яны належалі памешчыку Івану Фадзеевічу Завішу. Уваходзілі ў склад Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

    У 1844 годзе ў сяле Халуй налічвалася 48 сялянскіх двароў, з якіх 32 належалі цяглавым сялянам, 4 агароднікам, 12 бабылям. Усяго пражывала 293 памешчыцкія селяніны.

    Сучасны аграгарадок Ліпень (гэты статус вёска набыла ў 2006 годзе) знаходзіцца на месцы мястэчка Халуй і аднайменнага фальварка. З’яўляецца цэнтрам сельсавета, у склад якога ўваходзіць 14 населеных пунктаў.

    • Бабылі — беззямельныя сяляне, галоўнай павіннасцю якіх былі тэрміновыя сельгасработы. Цяглавыя сяляне катэгарычна залежныя ад пана, асноўнай павіннасцю іх была баршчына. Агароднікі — малазямельныя сяляне.
    • Фальварак — памесце з гаспадарчымі пабудовамі і землямі, якія належалі пану.

    З навукова-даследчай работы выпускніка Ліпенскага ВПК Рамана Дзівака.

     

    Предыдущая статьяВяселле пела
    Следующая статьяЦымбалы

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее