-2.4 C
Осиповичи
Пятница, 9 декабря, 2022
Еще

    Начальнік ветэрынарна-санітарнай установы “Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”, галоўны ветурач раёна Алена Кадуш

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Нарадзілася ў 1982 годзе ў Бабруйскім раёне. З маленства цікавілася прафесіяй ветэрынара.

    У 2004-м, адразу пасля заканчэння Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны, працавала ў сельскагаспадарчых вытворчых кааператывах “Гігант” і “Калгас імя Неўскага” на Бабруйшчыне ветурачом і галоўным ветурачом.

    З 2009 па 2010 г. працягнула працоўную дзейнасць у філіяле «Белшына-агра» ААТ «Белшына».

    11 гадоў працавала ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Асіповіцкага райвыканкама галоўным спецыялістам, першым намеснікам начальніка.

    У лютым бягучага года прызначана на пасаду начальніка ветэрынарна-санітарнай установы “Асіповіцкая раённая ветэрынарная станцыя”, галоўнага ветурача раёна.

    — Калектыў вялікі і дружны, — гаворыць Алена Васільеўна. — Шмат маладых людзей, ёсць і вопытныя кадры, якія падкажуць і дапамогуць, калі спатрэбіцца, — усе граматныя спецыялісты. Працаздольныя і працавітыя, разумеюць і адчуваюць, што наша работа ненармаваная, бо ад яе залежыць жыццё і бяспека і жывёлы, і чалавека. Зараз працуем у напружаным рэжыме, з чатырох гадзін раніцы незалежна ад надвор’я пачынаем аб’яз-джаць сельгаспрадпрыемствы, аглядаем кожную карову на наяўнасць захворванняў. Востра стаіць пытанне захавання маладняку. Для гэтага неабходны комплексны падыход да жывёлагадоўлі ад кіраўніка да цялятніцы. Таксама кожныя выхадныя дні выязджаем на рынак. Увогуле ветстанцыя ахоплівае шмат відаў работы не толькі ў гаспадарках, але і на вытворчых прадпрыемствах. Запланавана ўкамплектаваць штат работнікаў — зараз чакаем практыкантаў з акадэміі, палепшыць стан з наяўнасцю медыкаментаў, наладзіць якаснае ўзаемадзеянне паміж ветурачамі гаспадарак і станцыі. Словам, работы шмат, таму будзем рухацца ў дадзеным напрамку.

    Алена Кадуш лічыць, што жывёлагадоўля з’яўляецца яе пры-званнем, а ў прафесіі патрэбна ўвесь час развівацца, таму, нягледзячы на шматгадовы вопыт працы ў гэтай сферы, па-ранейшаму цікавіцца ўсімі навінкамі ў галіне, займаецца даследчай работай.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее