21.5 C
Осиповичи
Воскресенье, 3 июля, 2022
Еще

    Мінск — Брэст — Мінск

    Популярное

    Фінальным акордам святкавання Дня міліцыі і 105-годдзя яе ўтварэння стаў спецыяльны рэйс Цягніка гістарычнай памяці.

    Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў і больш за 700 дзеючых і адстаўных супрацоўнікаў АУС, ліцэістаў, курсантаў адправіліся ў суботу са сталічнага вакзала ў горад-герой Брэст. Менавіта там, на святой для кожнага беларуса зямлі, якая першай прыняла на сябе ўдар фашысцкіх войскаў, афіцэры і ветэраны ўшанавалі памяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, многія з якіх гераічна змагаліся плячом да пляча з байцамі Чырвонай арміі, абараняючы Радзіму ад нямецкіх акупантаў.

    Падарожнікаў у фінальным пункце маршруту на пероне сустрэў духавы аркестр вайсковай часці 5526. На брэсцкай прывакзальнай плошчы адбыўся мітынг-рэквіем з элементамі рэканструкцыі абароны Брэсцкага вакзала ў чэрвені 1941 года і прэзентацыяй праекта «Вышыня». Тут жа прайшло ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі абаронцам Брэсцкага вакзала, а ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» пасля цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню адбыліся маштабны канцэрт-рэквіем з удзелам зорак эстрады і акцыя “Спяём гімн разам”.

    У складзе дэлегацыі дзеючых супрацоўнікаў Магілёўшчыны быў і начальнік Асіповіцкага РАУС палкоўнік міліцыі Віктар Архіпенка:

    — Цягнік гістарычнай памяці — сімвал адзінства пакаленняў міліцыі, згуртаванасці калектываў АУС. Таму сярод яго пасажыраў і ліцэіст, і радавы, і курсант, і міністр унутраных спраў. І невыпадкова канчатковым пунктам маршруту абраны Брэст — гэта гістарычны горад, дзе вайскоўцы, супрацоўнікі міліцыі, работнікі НКУС першымі сталі на абарону нашай Айчыны.

    Уклад міліцыянераў ёсць і ў гераічнай абароне іншых гарадоў. 23 дні супрацьстаяў нямецка-фашысцкім захопнікам наш Магілёў, шэсць абараняліся на безназоўнай вышыні ад перавышаючых сіл праціўніка 250 супрацоўнікаў батальёна міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Рыгоравіча Уладзімірава — тут яны і палеглі. Амаль усе… Абеліск на вышыні Уладзімірава ўсталявалі яшчэ ў 1980 годзе, а пяць гадоў таму, напярэдадні 100-гадовага юбілею ўтварэння беларускай міліцыі, каля вёскі Гай урачыста адкрылі алею памяці байцам батальёна Уладзімірава.

    Так што гэта мерапрыемства стала як своеасаблівай данінай памяці ў тым ліку і подзвігу нашых герояў-землякоў, так і напамінам пра тое, што супрацоўнікі органаў унутраных спраў і сёння працягваюць забяспечваць бяспеку нашых грамадзян. Часам цаной уласнага жыцця.

    Предыдущая статьяЗнания здесь!
    Следующая статьяМеханизм отложенной пенсии

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее