-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Машыніст — гучыць горда

    Популярное

    У Асіповічы Уладзімір Якаўлеў перабраўся з Урэчча Любанскага раёна, дзе ён вырас, гэта было амаль паўвека таму. А з лакаматыўным дэпо нашага вузла звязана ўся яго працоўная біяграфія.

    Па мужчынскай лініі ў сям’і Якаўлевых усе працавалі на чыгунцы: дзядуля, тата, дзядзькі. Туды ж падаўся і ён пасля службы ў арміі. Спярша, праўда, паспрабаваў сябе ў якасці слесара на МЗЦ-5, але потым зразумеў, што завод — гэта не яго. Вабілі прасторы, па якіх імчалі цягнікі, таму Уладзімір Іванавіч хутка перайшоў у дэпо.

    Улічваючы імкненне хлопца спасцігаць навуку кіравання лакаматывам, яго адправілі на вучобу ў Баранавічы, дзе ён атрымаў спецыяльнасць памочніка машыніста. А пазней і машыністам стаў. Ездзіў на паравозах, цеплавозах, дызель-цягніках. 33 гады стажу працы на прадпрыемстве мае. Найбольш ездзіў у кампаніі з памочнікам Мікалаем Кулакоўскім.

    За добрасумленную работу не раз узнагароджваўся ганаровымі граматамі. Пра яго пісалі ў галіновай газеце. А партрэт Уладзіміра Іванавіча змяшчалі на Дошку гонару Магілёўскага аддзялення. Свае веды і ўменні машыніст дэманстраваў у час правядзення конкурсу “Лепшы па прафесіі”. Дынастыя Якаўлевых змешчана ў кнігу “Памяць” Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

    Пасля выхаду на пенсію былы машыніст актыўна займаўся грамадскай работай. Шэсць гадоў уваходзіў у савет ветэранаў лакаматыўнага дэпо. Улічваючы тое, што жыве ў прыватным доме, Уладзімір Іванавіч шмат часу надзяляе рабоце ў агародзе. А яшчэ ён заўзяты грыбнік.

    Нядаўна чыгуначнік прымаў віншаванні з юбілеем. Прыемна, што былыя паплечнікі таксама помняць ветэрана, падтрымліваюць з ім трывалыя стасункі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее