15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Бальніца — гэта рух

    Популярное

    “Пацыент заўсёды правы” — такім дэвізам кіруецца ў сваёй прафесійнай дзейнасці медыцынская сястра ЦРБ Галіна Сямашка.
    А працуе яна на адным з самых складаных участкаў — у хірургічным аддзяленні. Кожную змену мае стасункі з хворымі, якія паступаюць у стацыянар з ранамі, апёкамі, пераломамі, рознага роду траўмамі. Ёй даводзіцца рыхтаваць пацыентаў да аперацыі, а пасля яе правядзення дастаўляць у палату.

    Жанчына расказвае, што ў час вучобы пры выглядзе крыві губляла прытомнасць, але паступова пераадолела сваю слабасць. А таленавіты выкладчык хірургіі прывіў павышаную цікавасць да сваёй дысцыпліны і даў трывалыя веды. Таму пры размеркаванні ні пра якія іншыя аддзяленні Галіна не хацела і чуць. Яна ведала, што будзе хірургічнай медсястрой. І менавіта ў бальніцы. Бо выпіска рэцэптаў, афармленне нейкіх дакументаў, сядзенне ў паліклінічным кабінеце ёй зусім не цікава. Яна любіць рух, а яго ў бальніцы хоць адбаўляй. Толькі паспявай прымаць адных хворых, адводзіць у палату іншых, апрацоўваць раны, дапамагаць стаць на мыліцы, даваць рэкамендацыі, здымаць швы, ставіць кропельніцы, заспакойваць сваякоў, якія хвалююцца за сваіх родных, — у гэтым суцэльным кругавароце яе рабочы дзень, яе жыццё.

    Больш за чвэрць веку працуе Галіна Мікалаеўна ў бальніцы. Але на работу і цяпер ідзе з радасцю, кажа, што стасункі з людзьмі ёй ніколькі не надакучылі. А хірургічная дапамога заўсёды была і будзе неабходна. Нават у час успышак каранавіруснай інфекцыі, калі бальніца была запоўнена хворымі, хірургічнае аддзяленне не перапрафіліравалася, а працягвала аказваць экстранную дапамогу тым, каму яна была неабходна.

    Адзінаццацігадовы сын Галіны Канстанцін з цікавасцю ставіцца да матулінай работы. І хоць у час дзяжурстваў яе падоўгу не бывае дома, ён разумее важнасць медыцынскай прафесіі. І марыць стаць урачом функцыянальнай дыягностыкі.

     

    Предыдущая статьяМеханизм отложенной пенсии
    Следующая статья“Сезон палов” открыт

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее