11.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Каб жылося добра

    Популярное

    У Лапіцкім сельскім Савеце добраўпарадкаванне адна з ключавых задач, вырашэнне якой заўжды пачынаецца з домаўладанняў. У мінулым го-дзе па выніках праверкі стану населеных пунктаў вы-явілася 36 нядбайных гаспадароў сярод жыхароў сельсавета і два — сярод юрыдычных асоб. Аднак знаходзяцца і тыя, хто, акрамя свайго падворка, рупліва працуе і на агульную карысць. Так, за ўласныя сродкі жыхароў аграгарадка Уладзіміра Радзівона-Казака і Фёдара Палазніка ўстаноўлены дзіцячыя арэлі і горка на пляцоўцы каля дома № 6 па вуліцы Армейскай. Дзякуючы намаганням вяскоўцаў, Цэльскага лясніцтва і ААТ «ЖорнаўкаАГРА» з’явіўся і масток цераз раку Цалянку, якая раздзяляе вуліцы Ручэйскую і Цалянскую ў вёсцы Ручэй. Варта асабліва адзначыць унёсак ураджэнца Амінавічаў Мікалая Гайкевіча. Мужчына выдаткаваў сродкі на набыццё і ўкладку тратуарнай пліткі на дарожцы да помніка- бюста Герою Савецкага Саюза М.П. Каралёву, які знаходзіцца ў вёсцы. Не адстае і маладое пакаленне. Падчас правядзення штогадовай экалагічнай акцыі “Чысты бераг” вучні Лапіцкай сярэдняй школы ачысцілі ад смецця двухкіламетровую ўзбярэжную зону ракі Свіслач.

    Праходзяць на тэрыторыі сельсавета і традыцыйныя суботнікі па навя-дзенні парадку. У 2021 го-дзе было арганізавана 11 такіх мерапрыемстваў з удзелам старастаў вёсак, дэпутатаў, мясцовых жыхароў, прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў. Добраахвотнікі займаліся прыбіраннем фруктовага саду і пабелкай дрэў па вуліцы Армейскай, фарбаваннем спартыўных снарадаў на стадыёне побач з вуліцай Газавікоў. Сіламі сельсавета было спілавана 29 аварыйных дрэў і пасаджана 20 кустоў. У самім аграгарадку пафарбавалі тры калодзежы, з дапамогай ААТ «ЖорнаўкаАГРА» паставілі 300 метраў агароджы. Не забылі-ся пра месцы памяці: праведзены касметычны рамонт памятных знакаў воін-скай славы помніка воіну-вызваліцелю ў Жорнаўцы, тэрыторыі  астатніх прыведзены ў належны выгляд.

    Немалаважны аспект у забеспячэнні камфортнага жыцця — наяўнасць пастаяннага і добрага вулічнага асвятлення. Ва ўсіх населеных пунктах сельсавета святла ад вулічных ліхтароў, у якія ўстаноўлены энергазберагаючыя лямпы, хапае для свабоднага перамяшчэння ў цёмны час сутак.

    Работа па навядзенні парадку праводзіцца рэгулярна, бо добраўпарадкаванне — не разавая акцыя, а пастаянная і карпатлівая праца, закліканая служыць камфортнаму пражыванню людзей.

    Асабісты прыклад

    Ці былі вы ў пад’ездзе шматпавярховага дома, падобным на мастацкую галерэю? Калі не, то наведайцеся ў трэці пад’езд дома № 9 па вуліцы Газавікоў аграгарадка Лапічы. Жыхары не сталі мірыцца са стандартнай афарбоўкай і шэрасцю. Паступова з дапамогай УКП ЖКГ зрабілі рамонт, на вокны павесілі гардзіны, на сцены — карціны, многія з якіх выйшлі з-пад пэндзля мясцовых талентаў, аздобілі ўсё пакаёвымі кветкамі. За захаваннем гэткай прыгажосці сочаць усім пад’ездам.

    Прыкладам гаспадарлівасці можна лічыць і дом маладой сям’і Якубоўскіх у Жорнаўцы.

    Рухавіком удасканалення як дома, так і прысядзібнага ўчастка сталі дзеці, — лічыць Ганна Якубоўская. — Спачатку з’явілася невялічкая альтанка, дзе дзве дачкі і сынок бавяць вольны час і летам і ўзімку. Служыць яна і ў якасці артаб’екта. На ўсе святы дачушкі прыдумваюць упрыгажэнне. Пасля з’явіліся арэлі, разнастайныя садовыя скульптуры, старанна падстрыжаны газон. Дзякуючы залатым рукам мужа любая задумка лёгка ператвараецца ў жыццё, таму сёлета плануем змайстраваць дзіцячую горку і паставіць фігуры казачных герояў з дрэва.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее