-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Благоустройство на территории Вязьевского сельсовета

    Популярное

    Па-гаспадарску

    Аб рабоце любога сельсавета ў першую чаргу мяркуюць па знешнім выглядзе населеных пунктаў, што ўваходзяць у яго склад.

    Асабліва няпроста ў гэтай сітуацыі тым адміністрацыйна-тэрытарыяльным адзінкам, што знаходзяцца паблізу буйных аўтадарог, бо чым больш ажыўлены рух на шляхах зносін, тым большая колькасць смецця ўтвараецца вакол. А фактар максімальнай набліжанасці ўзгаданай тэрыторыі да райцэнтра яшчэ і садзейнічае таму, што ўсе хібы ў яе знешнім выглядзе — як на далоні. Таму калектыву Вяззеўскага сельсавета даводзіцца праводзіць генеральныя ўборкі часцей за іншых. А для гэтага шукаць шляхі і сродкі, бо пяці чалавекам пры ўсім жаданні ўбраць плошчу амаль у 25 га не пад сілу. Таму да рэалізацыі зацверджанай на сесіі праграмы па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку ў населеных пунктах даводзіцца далучаць грамадскасць. І старшыня Уладзімір Чыгілейчык удзячны кіраўнікам арганізацый, з якімі даводзіцца супрацоўнічаць, а таксама мясцовым жыхарам за разуменне і падтрымку. А ўжо наладзіць плённае ўзаемадзеянне, арганізаваць, своечасова адрэагаваць — гэта яго абавязак. І Чыгілейчыку гэта ўдаецца вельмі добра, аб чым сведчыць зробленае за мінулы год.

    На 15 з 17 могілак зрэзаны аварыйныя дрэвы, вырублены хмызняк. Абсталяваны кантэйнерныя пляцоўкі для збору цвёрдых камунальных адыходаў на грамадзянскіх могілках у Каранах, Цяплухах і Тарасавічах; адрамантавана 310 пагонных метраў агароджы могілак у Малой Гарожы, Лучыцах, Замошшы, Карытным, Тарасавічах; заменены плот на пагосце ў Вялікай Гарожы і часткова ў Каранах агульнай працягласцю 760 пагонных метраў; ачышчана тэрыторыя ляснога масіву вакол могілак у Вялікай Гарожы. Дапамогу ў правядзенні гэтых работ аказалі вайсковая часць 42707 (камандзір Пётр Лішко), ІП Данілаў А.М., Брыцалавіцкае лясніцтва (ляснічы Віктар Насека). З дапамогай лясгаса (дырэктар Віктар Вашчыла) была ўстаноўлена драўляная агароджа ў Паташні, гэта ж арганізацыя прадаставіла лес для абгароджвання могілак у Вялікай Гарожы.

    Летась шмат было зроблена па добраўпарадкаванні аграгарадка Вяззе: адрамантавана і афарбавана 200 м плоту вакол сярэдняй школы, адрамантавана агароджа СДК, прыведзены ў годны стан сем калодзежаў, устаноўлена дзіцячая гульнявая пляцоўка па вуліцы Цэнтральнай.

    Безумоўна, унеслі сваю лепту ў добраўпарадкаванне і арганізацыі, якія абслугоўваюць тэрыторыю сельсавета. УКП ЖКГ адрамантавала франтоны 18-кватэрнага жылога дома і вуліцу Савецкую, зрабіла ямачны рамонт 2 000 м вуліц. ПМК-95 дапамагла ліквідаваць падтапленне вуліц Азёрнай і Маладзёжнай. Работнікі Вяззеўскага лясніцтва (ляснічы Аляксей Жук) зрэзалі 28 інвазіўных клёнаў. На цэнтральнай сядзібе сельсавета было высаджана 84 дрэвы і 24 кусты. Двойчы за год праводзілася акцыя “Чысты бераг” па навядзенні парадку на прыбярэжнай паласе вадасховішча з удзелам БРСМ, Вяззеўскага лясніцтва, рыбгаса “Свіслач”, школы і СДК.

    Штогадова праводзіцца работа па абкошванні расліннасці, знішчэнні інвазіўных культур, ліквідацыі несанкцыянаваных звалак. Летась скасілі траву на землях агульнага карыстання плошчай каля 30 га, у ходзе гэтых работ было знішчана 8,5 га залатарніка канадскага, ліквідавана 41 несанкцыянаваная звалка. Дапамогу ў выкананні дадзеных відаў работ аказвалі рыбгас “Свіслач” (дырэктар Аляксандр Няхай), ААТ “Авангард-Ніва” (дырэктар Сяргей Сідарэнка, намеснік дырэктара Юрый Сычэвіч), ТАА “НВФ “Металон” (дырэктар Уладзімір Трыбушэўскі), ПБУП “СтройДивСервис” (дырэктар Дзмітрый Дзінгалёў).

    Догляд помнікаў і месцаў пахавання, а таксама прылеглых да іх тэрыторый — справа гонару сельвыканкамаў. Актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні гэтых свяшчэнных мясцін прымаюць вайсковая часць 42707, Вяззеўская СШ (Валянціна Грышановіч), ААТ “Авангард-Ніва”, Каранскае лясніцтва (Аляксандр Гулік), Карытненскі СДК (Наталля Малая), дзіцячы сад “Пралеска” (Франціса Сямашка).

    Немалаважную ролю ў забеспячэнні парадку на тэрыторыі сельсавета іграюць і органы мясцовага самакіравання. Актыўна працуюць Вяззеўскі, Замошскі, Карытненскі і Малагарожскі сельскія камітэты, у якія ўваходзіць 20 чалавек. Члены селькамаў, старасты вёсак прымаюць удзел у добраўпарадкаванні месцаў агульнага карыстання і актывізуюць работу грамадзян па навядзенні парадку на прыдамавых тэрыторыях. Прыкладам для іншых з’яўляюцца старшыня Замошскага сельскага камітэта Наталля Барадаўка, член селькама Сяргей Бернат і дэпутат Галіна Салагуб. Органы мясцовага самакіравання і дэпутацкі корпус рэгулярна праводзяць тлумачальную работу з насельніцтвам аб недапушчэнні звалак. На працягу года сіламі прадпрыемстваў, арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў было праведзена 16 суботнікаў па ўборцы замацаваных тэрыторый. Штомесячна праходзяць рэйды-праверкі санітарнага стану населеных пунктаў. Штогадова жыхары Вяззя і іншых вёсак прымаюць удзел у раённым аглядзе-конкурсе лепшых домаўладанняў і займаюць прызавыя месцы.

    На тэрыторыі Вяззеўскага сельсавета работа па добра-ўпарадкаванні вядзецца даволі паспяхова. Дастаткова наведацца сюды, каб пераканацца ў гэтым, а разам з тым і чамусьці павучыцца.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее