27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Без хлеба няма абеду

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Тры тысячы тон хлебабулачных і 40 тон кандытарскіх вырабаў выпусціў Асіповіцкі хлебазавод за мінулы год

    За сваю амаль 70-гадовую гісторыю вытворчы патэнцыял хлебазавода быў шматразова прымножаны. Сёння гэта сучаснае высокамеханізаванае прадпрыемства, якое ўпэўнена ўвайшло на рынак і займае на ім цвёрдыя пазіцыі. Аснова стратэгіі, якая дазваляе хлебазаводу заставацца канкурэнтаздольным, — строгі кантроль якасці прадукцыі і арыенцір на патрэбы пакупнікоў. Эфектыўнасць падобнага падыходу праверана дзесяцігоддзямі і дазволіла заслужыць народную любоў.

    Сёння хлебазавод вырабляе больш за 150 найменняў прадукцыі. Гэта не толькі хлеб, булачныя і кандытарскія вырабы, але і сухары паніровачныя, квас хлебны, замяняльнік каровінага малака, мука экструзійная і г.д. Да таго ж тут вырабляецца заварка сухая жытнясеяная комплексная “Каласок”, якая шырока выкарыстоўваецца ў вытворчасці чарэневых хлябоў усімі хлебазаводамі Беларусі. А летась на прадпрыемстве падрыхтавалі чарговы сюрпрыз для спажыўцоў: 20 хлебабулачных і 15 кандытарскіх вырабаў — смачныя і карысныя навінкі.

    За мінулы год хлебазавод выпусціў тры тысячы тон хлебабулачных і 40 тон кандытарскіх вырабаў, гэта, адпаведна, на 150 і 5 тон больш, чым у 2020 годзе. Тэмп росту выручкі рэалізаванай прадукцыі склаў 138,2%. Геаграфія паставак даволі шырокая. Так, вырабы нашага хлебазавода карыстаюцца попытам не толькі ў Магілёўскай, але і Мінскай і Гомельскай абласцях.

    Асноўная частка прадукцыі вырабляецца па традыцыйнай класічнай тэхналогіі — апарным спосабам і на густых заквасках, выкарыстоўваецца выключна натуральная сыравіна. Для захавання свежасці вырабы захоўваюцца ў спецыяльных зачыненых камерах. Практычна ўся прадукцыя пакуецца ў фірменыя пакеты ці палімерную харчовую плёнку. Лабараторыя ўвесь час кантралюе адпаведнасць сыравіны і прадукцыі нормам якасці і бяспекі.

    У рэспубліканскім аглядзе якасці хлебабулачных і кандытарскіх вырабаў “Смаката-2021” прадукцыя нашага хлебазавода атрымала 11 узнагарод. Гран-пры ўдастоены прысмакі мучныя “Пясочны пірог Чарніца” і пірог з тварагом і цукатамі. Залатыя медалі ўручылі хлябам “Ветлівы бездражджавы” і заварному “Журавушкін”, батону “Лапіцкі”, тортам “Асіпаўчанка” і “Асіпаўчанін”, сярэбраныя медалі заваявалі хлябы “Каласок з семачкамі” і “Каласок дэсертны”, прысмакі мучныя “Чараўніца” з малочным начыннем і “Пернік з начыннем”.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее