19.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    Адзін з найбольш паспяховых асіповіцкіх прадпрымальнікаў Дзмітрый Прусакоў згадзіўся расказаць аб тым, як летась развіваўся яго бізнес.

    Популярное

    У цэлым мінулы год для эканомікі быў напружаны. Рэзкі рост цэн на драўніну і іншыя віды сыравіны, не самы лепшы ўраджай і звязаныя з гэтым меры рэгулявання цэн на некаторыя віды харчовых прадуктаў, санкцыі, контрсанкцыі, на фоне якіх упэўнена рос экспарт, — спіс непрадказальна-нечаканага можна працягваць.

    Адзін з найбольш паспяховых асіповіцкіх прадпрымальнікаў Дзмітрый Прусакоў згадзіўся расказаць аб тым, як такія пературбацыі паўплывалі на яго бізнес.

    1. У не самы спрыяльны перыяд гандлёвай сетцы фірмы “Прусакоў” удалося адчувальна павялічыць долю ў раённым тавараабароце. Натуральна, поспех не ўпаў з неба…

    — Наша прадпрыемства было гатова карыстацца магчымасцямі, якія ўзнікалі, і мела досыць трывалую падушку бяспекі, каб мінімізаваць верагодныя рызыкі, — кажа Дзмітрый Генадзьевіч. — Так што выжылі і нават зрабілі некалькі крокаў наперад. Летась адкрылі магазіны ў Верайцах, Забалацці, Ялізаве, у гэтым красавіку пачне працаваць крама ў пасёлку Сасновым. Ганарымся, што нас туды запрасілі самі пасялкоўцы.

    Ну і памылак не нарабілі — у першую чаргу за гэта вялікі дзякуй загадчыкам магазінаў. Яны маюць права самастойна карэкціраваць асартымент з улікам патрэб спажыўцоў і іх плацёжаздольнага попыту. Такое “перакладванне” паўнамоцтваў для гандлёвых сетак не характэрнае, звычайна паліцы напаўняюцца па карпаратыўных стандартах-матрыцах. Аднак калі кампетэнтны чалавек атрымлівае магчымасць дзейнічаць самастойна, сваю справу ён успрымае як творчасць. І гэта ў гандлі вельмі важна.

    Загадчык магазіна Вольга Селіванава стварыла ў “Парусе” сапраўдны “палігон” для праверкі новых ідэй. Не ўсе яны маюць камерцыйную аддачу, аднак даюць пэўную інтрыгу для пакупніка. Сапраўды, калі ад крамы пастаянна чакаеш чагосьці незвычайнага, ёсць стымул яе наведаць.

    Яшчэ ў гэтым плане ўзгадаю Алу Казачок і Галіну Патупчык, якія ўзначальваюць адпаведна “Корзинку” на вуліцы Чарняхоўскага і “Бярозку” на паўднёвым баку.

    Дарэчы, мы пакінулі звыклую сістэму пяціпрацэнтных зніжак для пенсіянераў. Яна прасцей для разумення, чым выдзяленне ў асобны спіс сацыяльна значных тавараў, ды і дзейнічае не выбарачна, а на ўвесь асартымент.

    1. Каб прадаць штосьці патрэбнае ў розніцу, трэба спачатку набыць нешта дастойнае оптам…

    — Апошнім часам адносіны з пастаўшчыкамі будуюцца няпроста. Сёння гандаль павінен прапаноўваць пакупніку якасныя тавары па адэкватнай цане, аднак не ўсе пастаўшчыкі згодны ўлічваць гэтыя рэаліі. Каб не дапусціць таварнага дэфіцыту, даводзіцца напружвацца, часам да мяжы магчымага.

    Канечне, ёсць выключэнні. Тут з павагай узгадаю Асіповіцкі хлебазавод. Гэта надзейны і разумны партнёр, з якім прыемна супрацоўнічаць. І яшчэ — “Сбер Банк”. Без яго своечасовай і высокапрафесіянальнай падтрымкі развівацца было б вельмі цяжка. Бізнесу для нармальнай работы неабходны зручны доступ да крэдытаў і іншых фінансавых інструментаў.

    1. Колькі рабочых месцаў стварыла ваша прадпрыемства?

    — Ужо каля двух соцень. Сфарміраваць добрую каманду было складана:  канкурэнцыя за спецыялістаў, якія здольны эфектыўна і самастойна працаваць, у гандлі звышжорсткая. Але ў гэтым ёсць плюсы: людзі маюць магчымасць кар’ернага росту. Усе загадчыкі нашых новых магазінаў раней былі старшымі прадаўцамі.

    1. Перспектывы развіцця грамадскага харчавання не расчаравалі?

    — Планы ёсць, але з-за пандэміі пакуль не прыярытэтныя. Паслугі кафэ “Бярозка” карыстаюцца ўстойлівым попытам, але працуе яно практычна без прыбытку, так бы мовіць, зарабляе на заробак персаналу. Напрыканцы мінулага года скончылі ўнутраны рамонт у агратурыстычным комплексе каля вёскі Смык. Ён, як кажуць, “зайшоў”, і сёлета чакаецца высокая запатрабаванасць для правя-дзення карпаратыўных  фэстаў.

    Набылі кафэ “Навігатар”, але яно, як і “Траўна”, — запас на будучыню: каб было дзе землякам весела адзначыць канчатковую перамогу над кавідам.

     

     

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее