19.9 C
Осиповичи
Вторник, 28 июня, 2022
Еще

    Знакомьтесь: командир 336 реактивной артиллерийской бригады полковник Евгений Лукьянов

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Нарадзіўся Яўгеній Віктаравіч у 1980 годзе ў Бабруйску ў рабочай сям’і. Жаданне стаць прафесійным ваенным сфарміравалася яшчэ ў падлеткавым узросце.

    Першы рашучы крок у выбраным кірунку давялося зрабіць па заканчэнні школы. Яўгеній сур’ёзна займаўся лёгкай атлетыкай і парашутным спортам, меў пэўныя поспехі, і таму ім зацікавілася Бабруйская школа алімпійскага рэзерву. Аднак Лук’янаў падаў дакументы на паступленне ў Ваенную акадэмію.

    Па заканчэнні факультэта ракетных войск і артылерыі лейтэнант быў накіраваны ў Асіповіцкі гарнізон, дзе яго прызначылі камандзірам узвода ўпраўлення першага дывізіёна 178 гарматна-артылерыйскай брыгады. Вось тут яму і давялося здаваць сур’ёзны экзамен: трэба было хутка ператварыцца з учарашняга курсанта ў лідара, якога салдаты будуць паважаць і лічыць аўтарытэтам. Як успамінае Яўгеній Віктаравіч, тут яму вельмі дапамаглі камандзір дывізіёна маёр Міхаіл Бугор і начальнік штаба капітан Аляксандр Парфёнаў. За дзесяць гадоў службы Лук’янаў стаў камандзірам дывізіёна — нармальны для афіцэра-артылерыста тэмп руху па кар’ернай лесвіцы.

    У 2016 годзе Лук’янаў зноў вяртаецца ў Ваенную акадэмію. На гэты раз — вучыцца на камандна-штабным факультэце. Праз два гады па размеркаванні накіроў-ваецца ў населены пункт Бароўка Віцебскай вобласці ўжо ў якасці намесніка камандзіра 231 артбрыгады.

    3 студзеня 2020 года пераведзены на пасаду старшага інспектара Галоўнай ваеннай інспекцыі Узброеных Сіл — органа ведамаснага кантролю, які выяўляе ўсе магчымыя недахопы ў дзейнасці нашай арміі. Аднак служыў тут няшмат часу: 15 снежня 2021 года загадам Міністра абароны Рэспублікі Беларусь прызначаны на пасаду камандзіра 336 рэабр. Да выканання абавязкаў прыступіў 29 снежня.

    Улічваючы аб’ёмны паслужны спіс, пераход на сённяшнюю пасаду не выклікаў складанасцей, хаця, як прызнаецца камандзір брыгады, узровень адказнасці адчуваецца. 336 рэабр, на ўзбраенні якой знаходзяцца РСЗА «Смерч» і «Паланэз», з’яўляецца адным з ключавых звенняў нацыянальнай абароны. Па выніках мінулага навучальнага года брыгада прызнана адной з лепшых воінскіх часцей ракетных войск і артылерыі, а два яе дывізіёны выдатна правялі баявыя пускі на палігоне Сары-Шаган (Казахстан). Так што ў новага камандзіра часці мэта зразумелая: умацоўваць пазіцыі брыгады як фарміравання, здольнага выконваць усе пастаўленыя задачы.

    Сярод іх не толькі баявая падрыхтоўка. Сёння асаблівае значэнне надаецца выхаванню патрыятызму, і ў гэтым кірунку трэба працаваць усім, ад камандзіра да салдата-навабранца. Гэта і ёсць адзін з прыярытэтаў, якімі кіруецца палкоўнік Лук’янаў.

    Вольны час Яўгеній Віктаравіч любіць праводзіць з сям’ёй. Яго жонка Вольга карэнная асіпаўчанка, працуе ў Асіповіцкім раёне газазабеспячэння ВУ «Бабруйскгаз». Старэйшы сын вучыцца ў Беларускім дзяржаўным інстытуце культуры, а малодшы — у СШ № 1.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее