16.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    В районе появились новые школьные автобусы

    Популярное

    На вучобу — з камфортам

    Два аўтамабілі маркі ПАЗ былі набыты па Дзяржаўнай праграме “Адукацыя і маладзёжная палітыка”, разлічанай на 2021-2025 гг. Па гэтай жа праграме плануецца закупіць яшчэ пяць машын.

    Неабходнасць у новым транспарце выклікана звычайнай справай: у старых аўтамабіляў заканчваецца тэрмін эксплуатацыі. На змену аўтобусам, якія адкаталі дзесяць гадоў па сельскіх і гарадскіх дарогах, прыйшлі новыя і больш сучасныя, са спецыяльнай сістэмай бяспекі. Напрыклад, пасажырскія месцы ў атрыманых аўтамабілях  аснашчаны падлакотнікамі з боку праходу і чатырохкропкавымі рамянямі бяспекі, а таксама спецыяльнымі кнопкамі для пазачарговага спынення аўтобуса, націск на якія ўключае гукавы і светлавы сігналы на рабочым месцы вадзіцеля. Дарэчы, кіраваць новымі транспартнымі сродкамі будуць Аляксандр Назаровіч і Уладзімір Ерка.

    Зараз школьныя аўтобусы падвозяць да 16 устаноў адукацыі 578 дзяцей, з якіх 133 да-школьнікі. Адзін з новых аўтамабіляў будзе курсіраваць да вяззеўскіх школы і садка, другі — да Дараганаўскага ВПК. На сваіх маршрутах згодна з графікам яны павінны заязджаць у Замошша, Ліцвінава, Лучыцы, Вялікую і Малую Гарожы, Орчу, Смык, Леніна, Цяплухі, Зборск, Радуцічы, Краі, Сялец, Каўгары, Мязовічы, Крынку.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее