27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Уборка — па графіку

    Популярное

    Зараз самым густанаселеным у райцэнтры з’яўляецца мікрараён вуліцы Чарняхоўскага. Мясцовыя жыхары наракаюць, што кантэйнерныя пляцоўкі каля іх дамоў часам перапаўняюцца смеццем. Фотакарэспандэнт газеты “Асіповіцкі край” наведаў “Чарняхоўку” сёння раніцай, каб даведацца, ці своечасова там праводзіцца ўборка.

    Кантэйнерныя пляцоўкі знаходзіліся ў здавальняючым стане, ні адна са шматлікіх ёмістасцей не была перапоўнена.

    У вытворча-тэхнічным аддзеле УКП ЖКГ паведамілі, што на тэрыторыі абслугоўвання ЖЭУ-2, у склад якога уваходзіць і мікрараён вуліцы Чарняхоўскага, размешчана 30 кантэйнерных пляцовак. На самой жа ўзгаданай вуліцы іх 4. Пляцоўкі ўстаноўлены ў адпаведнасці з існуючымі нормамі.

    Абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адыходамі ажыццяўляецца па зацверджанай схеме, смецце вывозіцца згодна з графікам. У снежні і студзені ніякіх адхіленняў ад яго не было.

    Аднак перад Новым годам назіралася павышаная гаспадарчая актыўнасць жыхароў мікрараёна (генеральная ўборка кватэр, выкідванне старых рэчаў, адначасовае прыгатаванне мноства страў, што звязана з атрыманнем вялікай колькасці адыходаў). У сувязі з чым дзе-нідзе назіралася перапаўненне кантэйнераў. Мабыць, і самім жыхарам часам варта імкнуцца падтрымліваць акуратны стан пляцовак, не выкідваючы пакеты побач з кантэйнерамі ці нават па дарозе да іх.

    Предыдущая статьяКупание в проруби
    Следующая статья

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее