22.6 C
Осиповичи
Пятница, 1 июля, 2022
Еще

    «Снежный снайпер» прошел вчера в Осиповичах

    Популярное

    Заваёўнікі лыжні

    Учора прайшлі раённыя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

    У лясным масіве каля СШ-1 было шматлюдна. Менавіта тут на спартыўнае мерапрыемства сабраліся вучні 15 школ раёна з настаўнікамі і прадстаўнікі грамадскасці. Сёлета традыцыйныя спаборніцтвы па лыжнай гонцы і стральбе з пнеўматычнай зброі праходзілі ў трох узроставых групах: малодшая 2011-2012 г.н., сярэдняя 2009-2010 г.н., старшая 2007-2008 г.н.

    Цудоўнае зімовае надвор’е падарыла ўдзельнікам добры настрой і зарад пазітыву. Аднак спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы, і суддзі пільна сачылі за юнымі спартсменамі.

    Пераможцамі ў сваіх узроставых групах адпаведна сталі: 1 месца — Алеся Зубкова (СШ-4), Арцём Сташчэнка (Жорнаўка), Алана Еўдакімовіч (СШ-4), Арцём Пышны (Татарка), Данііл Блізнец (СШ-4), Ангеліна Казючыц (Татарка); 2 месца — Паліна Каламіцкая (Ялізава), Дзмітрый Дубовік (Пратасевічы), Маргарыта Сікорская (гімназія), Данііл Насека  (СШ-4), Сцяпан Важнік (Лапічы), Ганна Русаковіч (Пратасевічы); 3 месца — Вера Юрэня (гімназія), Данііл Мірончык (СШ-4), Ангеліна Гулей (Татарка), Яраслаў Кі-шчынскі (Ялізава), Ягор Падвойскі (СШ-3), Надзея Гук (Ялізава).

    На абласным этапе спаборніцтваў наш раён прадставіць каманда з 12 спартсменаў.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее