21.5 C
Осиповичи
Воскресенье, 3 июля, 2022
Еще

    Пошук працягваецца

    Популярное

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка нядаўна прысудзіў прэміі “За духоўнае адраджэнне” і спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведныя ўказы.

    Па выніках 2021 года прысуджаны пяць прэмій “За духоўнае адраджэнне” за актыўную дзейнасць у гуманітарнай сферы, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Радзімы, умацаванню духоўных каштоўнасцей і ідэй міласэрнасці.

    Адна з прэмій належыць грамадскаму аб’яднанню “Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны пошукавы клуб “Виккру” за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, увекавечванне памяці абаронцаў Айчыны, рэалізацыю разведвальных пошукавых праектаў “Памяць”, “Дняпроўскі рубеж” і “Сожскі рубеж” на Магілёўшчыне.

    Свой унёсак у поспех пошукавага руху зрабіла і наша група “Свіслач”. Яе кіраўнік Юрый Сцяпанаў падводзіць вынік зробленага.

    — Для асіповіцкіх пошукавікаў мінулы год быў плённым. Галоўнай падзеяй, канечне, стала правядзенне экспедыцыі, падчас якой былі знойдзены астанкі 26 байцоў і камандзіраў 32-й кавалерыйскай дывізіі.

    Гэта быў свайго роду экзамен на сталасць для мясцовай суполкі ваеннай гісторыі, і яго група “Свіслач” вытрымала дастойна, аб чым сведчыць грамата, атрыманая ад клуба “Виккру”.

    Павялічваецца і колькасць удзельнікаў групы: два кандыдаты паспяхова прайшлі няпросты выпрабавальны этап, і зараз кіраўніцтва клуба “Виккру” афармляе належныя дакументы. Выпрабаванні для кандыдатаў не фармальнасць: пошукавік — чалавек, які павінен быць патрыётам сваёй Айчыны не на словах, а ў канкрэтных справах.

    Узгадаю, што менавіта дзякуючы намаганням  удзельніка нашай групы Юрыя Абмоіна была ініцыявана работа па ўшанаванні памяці герояў-кавалерыстаў, што загінулі летам 1941 года. Яе вынік — манумент, які ўстаноўлены ў лістападзе мінулага года на мемарыяльным комплексе на вуліцы Гармашава.

    А самы актыўны асіповіцкі пошукавік — Яўгеній Грышановіч. На яго рахунку шмат знойдзеных безыменных магіл чырвонаармейцаў, ён прымаў удзел у леташніх Вахтах памяці, якія праводзіліся клубам “Виккру” ў Слаўгарадзе і Чавусах.

    На гэты год плануем супрацоўнічаць з 52 пошукавым батальёнам у арганізацыі палявых даследаванняў трох пунктаў, дзе пацверджаны пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны. Гэта Барок (1941 год, рэйд 32-й кавалерыйскай дывізіі), Усціж і Ялізава (1944 год, вызваленне раёна). Пра апошні пункт крыху падрабязней. У наваколлі пасёлка ёсць незарэгістраванае пахаванне часоў вайны. У мінулым годзе яго пашкодзілі “чорныя следапыты”, і па ўсім прыкметам відавочна, што гэта — брацкая магіла чырвонаармейцаў.

    …Сумны прыклад паказвае, наколькі актуальнай праблемай застаецца павага да гістарычнай памяці. Такое пачуцццё, канечне, трэба выхоўваць, і суполкі пошукавікаў могуць зрабіць у гэтым плане многае. Таму група “Свіслач” мае намер прыняць самы актыўны ўдзел у ініцыяванай клубам “Виккру” акцыі “Навучыць помніць”, якая разлічана на пяць гадоў. Сёлета стартуе першы этап “Дарога да абеліска”, яго мэта — пазнаёміць моладзь са знакавымі мясцінамі і па магчымасці паказаць, як праводзіцца пошук астанкаў воінаў, выяўляюцца сляды баёў. Такое знаёмства з жывой гісторыяй немагчыма нічым замяніць.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее