27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Овсяные хлопья по-осиповичски

    Популярное

    Аўсянка, спадары. Мясцовая!

    Аўсяная каша лічыцца адной з самых папулярных страў для снедання. Хутка гатуецца, смачная, а галоўнае — карысная. Аўсянку раюць медыкі для дыетычнага харчавання, даюць хворым пасля аперацый, а таксама ўжываюць людзі, якія імкнуцца скінуць лішнюю вагу. Але каб зварыць страву з цэльнага зерня, неабходна мець дастаткова часу. А вось аўсяныя шматкі цудоўна падыходзяць для перакусаў і хуткага снедання.

    Напрыканцы мінулага года іх сталі вырабляць і на Асіповіцкім вытворчым участку ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў”. Калі больш дакладна, дык прадпрыемства і раней выпускала гэту запатрабаваную прадукцыю, але па тэхнічных прычынах у 2015 годзе выпуск аўсяных шматкоў быў прыпынены. І вось пасля замены абсталявання працэс пайшоў, прычым шпарка. Дарэчы, яго вытворчая магутнасць — 20-22 тоны прадукцыі за суткі.

    Тэхналогія даволі складаная. Спачатку рыхтуюцца крупы, затым яны паступаюць у аўтаклаў, на іх уздзейнічае пар, крупы плюшчацца, абсушваюцца, і толькі потым гатовыя шматкі паступаюць у фасовачны апарат, з якога выходзіць гатовая прадукцыя.

    Аўсяныя шматкі запатрабаваны на ўнутраным рынку. “Святлафор” і іншыя гандлёвыя сеткі адразу ж зацікавіліся асіповіцкай прадукцыяй, якасць, знешні выгляд і смак якой нічым не саступае імпартным аналагам.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее