-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Осиповичский РОВД взял шефство над Татарковской СШ

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Супрацоўніцтва

    Міліцыя — дзецям

    Соф’я САВАЙТАН.

    s.savaytan@gzt-akray.by

    Начальнік РАУС Віктар Архіпенка і яго намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Бабіч сустракаліся з татаркаўскімі школьнікамі і калектывам установы адукацыі і раней, але ў мінулы чацвер прыехалі сюды ў новым статусе шэфаў.

    — Ідэя дапамагаць сельскай школе ўзнікла 1 верасня, калі кіраўнік райаддзела міліцыі ўдзельнічаў ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай пачатку новага навучальнага года, — расказвае Андрэй Аляксандравіч. — І вось у пачатку года каляндарнага мы афіцыйна сталі шэфамі Татаркаўскай школы.

    Адна з задач нашага супрацоўніцтва — жывыя зносіны з рабятамі. Гэта важны элемент выхавання падрастаючага пакалення, у тым ліку патрыятычнага. Менавіта таму першая сустрэча ў Год гістарычнай памяці пачалася з асаблівага ўрока, на якім прысутнічалі ўсе вучні, ад малога да вялікага. Часткай яго стаў расповед Віктара Архіпенкі аб гераічных міліцыянерах, якія змагаліся на франтах ці былі партызанамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і тых, хто ўдзельнічаў у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

    Вядома, райаддзел дапамог і ў паляпшэнні матэрыяльнай базы школы — кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні Андрэю Торбіну быў уручаны сертыфікат на 200 рублёў.

    У завяршэнні сустрэчы намеснік дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце Алена Бязручка прапанавала супрацоўнікам РАУС выканаць прыемную місію ўзнагароджання навучэнцаў. З рук новых шэфаў дыпломы атрымалі пераможца трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі” 10-класніца Таццяна Майнінгер і прызёры раённых спаборніцтваў па біятлоне “Снежны снайпер” Арцём Пышны, Ангеліна Казючыц і Ангеліна Гулей.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее