18.8 C
Осиповичи
Воскресенье, 3 июля, 2022
Еще

    О работе Свислочского сельсовета с обращениями граждан

    Популярное

    З увагай да кожнага

    Сельсаветы з’яўляюцца органамі ўлады ў малых населеных пунктах, а яшчэ гэта месца атрымання інфармацыі па самых розных пытаннях, таму старшыні, кіраўнікі спраў і спецыялісты сельсаветаў маюць пастаянны непасрэдны кантакт з насельніцтвам. Зразумела, што нярэдка сюды паступаюць звароты грамадзян і юрыдычных асоб, работа з якімі — адзін з асноўных крытэрыяў ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці сельвыканкама. У Свіслацкім сельсавеце гэта работа наладжана на годным узроўні. Прааналізуем яе больш дэталёва.

    Згодна з Дырэктывай № 2 зацверджаны графік асабістага прыёму грамадзян старшынёй Яўгеніяй Купрэенка, які вядзецца кожную сераду з 8 да 13 гадзін. За мінулы год быў праведзены 61 такі прыём, у тым ліку дзевяць выязных. А па суботах з 9 да 12 гадзін працуе прамая тэлефонная лінія. Летась іх было 48, паступіла чатыры звароты, адзін з якіх задаволены, па трох дадзены тлумачэнні. Сустракаецца старшыня з грамадзянамі і ва ўсе рабочыя дні. Таксама вядуць прыём і члены сельвыканкама, дэпутаты. Графікі з указаннем месца, часу прыёму і тэлефонаў для папярэдняга запісу зацверджаны. Штодзённа праводзіцца і прыём грамадзян з заявамі, па якіх патрабуецца ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур.

    На стэндзе “аднаго акна” і іншых інфармацыйных стэндах рэгулярна размяшчаецца актуальная інфармацыя, за яе абнаўленне адказвае кіраўнік спраў Лена Дубатоўка. У яе ж захоўваецца кніга заўваг і прапаноў, у якую летась быў унесены адзін запіс. Яна ажыццяўляе і справаводства па зваротах грамадзян. Звароты рэгіструюцца ў дзень іх паступлення, разглядаюцца ва ўстаноўленыя законам тэрміны, па кожным фарміруецца адпаведная справа. За мінулыя 12 месяцаў у сельвыканкам паступіла сем зваротаў (за папярэдні аналагічны перыяд — восем). З іх тры пісьмовыя і чатыры вусныя. Тэмы зваротаў наступныя: землеўладанне і землекарыстанне — тры, жыллёвы фонд і жыллёва-камунальная гаспадарка — тры, адно — іншыя пытанні. Усе заяўнікі атрымалі аргументаваныя тлумачэнні. Для больш якаснага і дэталёвага вывучэння сітуацыі большасць зваротаў грамадзян разглядаецца з выездам на месца, сустрэчай з заяўнікамі.

    Але застаюцца пытанні, якія хвалююць насельніцтва і да канца не вырашаны з-за адсутнасці адпаведнага фінансавання, такія як стан дарог, наяўнасць аварыйных дрэў на могілках. Заўсёды ў першую чаргу на парадку дня паўстаюць пытанні сезоннага характару. Напрыклад, зараз асабліва актуальнае пытанне вулічнага асвятлення. Калі дзесьці перастае працаваць ліхтар і жыхары паведамляюць аб гэтым, у той жа дзень работнікі сельсавета адпраўляюць заяўку ў АРЭС, брыгада якога выконвае адпаведныя работы ў парадку чарговасці.

    Вядзецца работа па абслугоўванні грамадзян на аснове заяўнага прынцыпу “адно акно”. Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама вызначаны пералік адміністрацыйных працэдур, па якіх адказныя работнікі праводзяць кансультаванне грамадзян, прыём заяў, дакументаў, запрошваюць неабходныя звесткі, паведамляюць зацікаўленым асобам аб прынятых адміністрацыйных рашэннях. На аснове прынцыпу “адно акно” за мінулы год паступіла 1 287 заяў, па кожным прынята адміністрацыйнае рашэнне. Пры выкананні запытаў забяспечана электроннае ўзаемадзеянне з адпаведнай службай райвыканкама. На кожную адміністрацыйную працэдуру заведзены асобныя журналы ўстаноўленага ўзору. Чэргаў за выдачай даведак у сельвыканкаме няма.

    На працягу года двойчы праходзіў маніторынг работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі Свіслацкага сельсавета. Устаноўлена, што ў цэлым прымаюцца меры па захаванні патрабаванняў заканадаўства па зваротах грамадзян, але былі зафіксаваны і недахопы, якія адразу ліквідавалі.

    У сельвыканкаме працуе інфармацыйна-прапагандысцкая група, члены якой штомесячна сустракаюцца з насельніцтвам па месцы жыхарства і з працоўнымі калектывамі. За год было праведзена 22 сходы, на якіх разглядаліся пытанні добраўпарадкавання асабістых падворкаў грама-дзян, вулічнага асвятлення, захавання супрацьпажарнага стану, прафілактыкі правапарушэнняў і злачынстваў, добраўпарадкавання тэрыторыі сельсавета, рамонту жыллёвага фонду і г.д.

    Сельсавет пастаянна праводзіць работу па забеспячэнні сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ў адпаведнасці з устаноўленым пералікам. Яго работнікі запэўніваюць, што заўсёды адкрытыя для зносін і прымаюць для вырашэння ўзнікшых пытанняў усё меры ў межах сваёй кампетэнцыі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее