10.6 C
Осиповичи
Среда, 28 сентября, 2022
Еще

    Культура в Липенском сельсовете

    Популярное

    Аграрыі, футбалісты, артысты

    Жыхары малых населеных пунктаў павінны мець магчымасць не толькі працаваць, жыць у прыстойных умовах, але і культурна бавіць вольны час, якога з кожным годам становіцца болей. А таму значэнне ўстаноў адукацыі, клубаў ды бібліятэк у вёсках, аграгарадках і рабочых пасёлках нельга перабольшыць. І адказнасць на іх немалая, бо выбар, куды схадзіць, у сяльчан не такі і вялікі.

    Ліпенскаму сельсавету пашанцавала: на яго тэрыторыі знаходзіцца два дамы культуры, дзве школы, дзве бібліятэкі. Усе гэтыя ўстановы з’яўляюцца сапраўднымі ачагамі культуры. Старшыня сельвыканкама Уладзімір Раманюк адзначае, што работа там пастаўлена на самым высокім узроўні, вучні і выпускнікі школ не раз дэманстравалі свае таленты, а творчыя загадчыкі ўстаноў культуры Алена Галамака і Жанна Ліхадзіеўская заўсёды прыдумаюць, чым цікавым заняць дзяцей і дарослых. Так, у Ліпенскім СДК працуе 10 клубных фарміраванняў, з іх 6 — для дзяцей. На базе Дома культуры функцыянуе народны эстрадны ансамбль “Парадыз”. За год было праведзена 228 мерапрыемстваў, арыентаваных на розныя групы насельніцтва, напрыклад, тэатральна-гульнявая праграма “Падарожжа да Каляднай зоркі”, тэматычная праграма “Каласы роднай мовы”, выстава “Мама, бабуля і я — рукадзельная сям’я”, вечар адпачынку “Усмешка і смех — гэта для ўсіх”, танцавальная праграма “Майскі вальс”, мітынг-рэквіем “Пра салдат вайны”, гульнявая праграма “Спас яблычкі прыпас” і г.д. Многія мерапрыемствы былі адрасаваны непаўналетнім і прысвячаліся пытанням бяспекі ды захавання здароўя, здароваму ладу жыцця.

    Дырэктар Вязаўніцкага Дома культуры Жанна Ліхадзіеўская ўваходзіць у склад сельвыканкама, а таму з сельскім Саветам дэпутатаў працуе ў цесным адзінстве, прычым па розных напрамках, у тым ліку і арганізацыі вольнага часу. Яна добра ведае насельніцтва, вывучае попыт на культурныя мерапрыемствы і імкнецца прапанаваць тое, што спадабаецца жыхарам, знаходзіць самадзейных майстроў, якія валодаюць творчымі ўменнямі, і прапагандуе іх дзейнасць. Разам з бібліятэкарам Ірынай Дзяцел многа часу надзяляе гурткам і аб’яднанням па інтарэсах для юных жыхароў Вязаўніцы, каб прывіць рабятам любоў да роднага краю і навучыць чамусьці карыснаму. Не забываюцца клубныя работнікі і пра людзей сталага веку. Віншуюць адзінокіх і тых, хто адзінока пражывае, са святамі, наведваюць на Дзень пажылых людзей, бываюць у гасцях у інвалідаў і заўсёды чымсьці забаўляюць.

    У клубным будынку праходзяць сельскія сходы, сустрэчы з насельніцтвам супрацоўнікаў РАНС, адзіныя дні інфармавання. Асабліва падабаюцца жыхарам фальклорныя святы Каляды, Масленіца, Купалле, якія праводзяцца на свежым паветры. Творчы калектыў установы шмат робіць для

    папулярызацыі роднай мовы і культуры. А яшчэ сталі практыкаваць правядзенне сямейнай гасцёўні, дзе кожная сям’я расказвае пра свае традыцыі і захапленні.

    Перад Новым годам калектыў клуба вырашыў як мага больш людзей павіншаваць са святам. Дзед Мароз са Снягуркай наведалі ўсе структурныя падраздзяленні сельгаспрадпрыемства “Вязаўніца-Агра”, пабывалі на фермах, у гандлёвых кропках. Па заяўках жыхароў прыязджалі дахаты да маленькіх землякоў, дарылі ім падарункі, спявалі. У святочныя дні прайшоў вечар адпачынку для дарослых — з гульнямі, латарэяй, віктарынай, карагодамі.

    У абедзвюх клубных установах наладжана цеснае ўзаемадзеянне з “Вязаўніцай-Агра”, дзе працуюць многія вяскоўцы. Пасля цяжкай працы аграрыям і жывёлаводам неабходны паўнавартасны актыўны адпачынак. Намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства Вольга Каўко гэта разумее і заўсёды аказвае пасільную дапамогу клубным установам у арганізацыі масавых мерапрыемстваў.

    Ліпень — бадай адзіны населены пункт раёна, які можа па-хваліцца ўласным футбольным полем з трыбунамі, табло і іншымі атрыбутамі, створанымі ўласнымі сіламі аматараў з дапамогай шэфаў. Маюць сваю каманду “Ліпень”, якая годна спаборнічае з камандамі розных прадпрыемстваў горада і раёна.

    Актыўнае культурна-спартыўнае жыццё — гэта не толькі сродак зніжэння ўзроўню правапарушэнняў, але і клопат пра людзей, а таксама сведчанне таго, што населеныя пункты жывуць і развіваюцца, чаго зараз вельмі не хапае многім паселішчам.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее