Коратка
Памеры дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў з 1 лютага складуць: на першае дзіця — 539,56 руб., на другога і наступных дзяцей — 616,64 руб., на дзіця-інваліда — 693,72 руб. У параўнанні са студзенем выплаты вырастуць на 8,8%, а адносна лютага мінулага года — на 14,1%.
Больш за 13 800 землякоў падключаны да оптавалаконнай сувязі. Да 2025 года Белтэлекам плануе ахапіць «оптыкай» увесь горад. Дзякуючы такому перападключэнню ў абанентаў ёсць магчымасць устанавіць камеры відэаназірання ў асабістае жыллё. Дарэчы, такая паслуга выконваецца “пад ключ” і не патрабуе новага абсталявання.
“Разам — за бяспеку на дарогах!”. Пад такім дэвізам сёння праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прапаганду захавання ПДР.
Два паляўнічыя туры з удзелам грамадзян Расійскай Федэрацыі праведзены ў лясгасе. Абодва прайшлі ўдала: аматары палявання здабылі жаданыя трафеі.