Коратка
Макеты спаленых падчас Вялікай Айчыннай вайны вёсак, створаныя гімназіяй, сярэдняй школай № 3 і Дараганаўскім ВПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, прынялі ўдзел у выніковай выставе патрыятычнай акцыі, якая праводзілася сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Выстава пачала працаваць у Магілёўскім абласным музеі імя П.В. Масленікава 21 студзеня. Экспазіцыю, дапоўненую карцінамі патрыятычнай і ваеннай тэматыкі, можна будзе паглядзець на працягу месяца.
Мастакі раённага сектара культуры прынялі ўдзел у акцыі “Мы вместе” Магілёўскага абласнога краязнаўчага музея імя Е.Р. Раманава ў рамках праекта “Лоскутный START UP”, прысвечанага Году гістарычнай памяці. Герб нашага горада, намаляваны асіповіцкімі майстрамі, прадстаўлены на выставе абласнога музея сярод сімволікі іншых рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. На базе выставы для выхаванцаў устаноў адукацыі супрацоўнікамі музея будзе арганізаваны цыкл лекцый на тэму “Дзяржаўная сімволіка РБ”.
Актыўна працуюць хакейныя пляцоўкі. Наведаць іх у зручны час могуць усе жада-ючыя. Усяго ў горадзе пры ўстойлівых мінусавых тэмпературах дзейнічае дзве хакейныя каробкі: на стадыёне “Алімпіец” і каля СШ № 3. Калі ёсць жаданне пакатацца, а канькоў няма — не бяда. Арандаваць іх можна ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе «Жамчужына» і аздараўленча-спартыўным комплексе «Мускул». Кошт пра-кату — 3 рублі за гадзіну і 11 рублёў за суткі.