Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зафіксавана пяць ДТЗ; папярэджана 168 правапарушэнняў; пакараны нецвярозы вадзіцель і трое, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходу; дзесяць бяспраўнікаў; дзевяць парушальнікаў правілаў абгону; 19 пешаходаў і веласіпедыстаў, тры з якіх былі нецвярозыя.
Увага! Па 21 студзеня праходзіць комплекс мерапрыемстваў па кантролі за выкананнем правіл дарожнага руху вадзіцелямі таксі.
Як паведамілі ў РАНС, 12 чысла на вул. Шашэйнай у п. Татарка ў выніку пажару прыватнага жылога дома знішчаны дах па ўсёй плошчы, пашкоджаны перакрыцце і маёмасць у доме. На наступны дзень полымем знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцце і маёмасць хлява ў аг. Забалацце. Пацярпелых няма, прычыны пажараў устанаўліваюцца.
МНС нагадвае: забараняецца ўжываць у апаратах абароны электрасетак некалібраваныя топкія ўстаўкі (скруткі, дрот, “жучкі”); пакідаць побач з электрапрыборамі лёгкія на ўзгаранне матэрыялы; пакідаць электрапрыборы ў рэжыме чакання і карыстацца няспраўнымі.
Дэпартаментам аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты два сямейныя скандалісты; тры асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы, і па адной — за парушэнне ПДР і з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах.
ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правіл лесакарыстання.