Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана 16 ДТЗ, папярэджана 188 правапарушэнняў, да адказнасці прыцягнуты 19 веласіпедыстаў і пешаходаў, пяць з якіх былі нецвярозыя, вадзіцель “пад мухай”, тры бяспраўнікі, два парушальнікі правіл абгону і 14 — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты сямейны скандаліст, две асобы, якія здзейснілі дробныя крадзяжы, па адной — за з’яўленне ў нецвярозым выглядзе ў грамадскіх месцах і дробнае хуліганства.
Як паведамілі ў РАНС, 8 студзеня падчас пажару лазні на вул. Сонечнай у райцэнтры полымем пашкоджаны дах, сцены і прыбудова. Пацярпелых няма, прычына здарэння ўстанаўліваецца.
МНС нагадвае: не дапускаецца ажыццяўляць паленне печы з адкрытымі дзверцамі і пры наяўнасці абвальвання зводу паліўніка, а таксама выкарыстоўваць для распальвання лёгкія на загаранне і гаручыя вадкасці (бензін, газу, дызельнае паліва і г.д.). Частай прычынай пажараў з-за няправільнага палення печы з’яўляецца яе перапал; каб пазбегнуць яго, паліце печ 2-3 разы на дзень не больш за 1,5 гадзіны з інтэрвалам 3-4 гадзіны.
ІАЖіРС складзена чатыры адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.