Хроніка здарэнняў
Як паведамляе прэс-служба МУС, увечары 17 студзеня ў Асіповічах супрацоўнікі наркакантролю, ДАІ і мытні правялі затрыманне 18-гадовага мясцовага жыхара. У яго канфіскавалі больш за 600 г альфа-PVP і мефедрону. Малады чалавек працаваў на інтэрнэт-краму па продажы забароненых рэчываў і быў удзельнікам злачыннага наркасіндыкату. У дачыненні да затрыманага ўзбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту, здзейснены арганізаванай групай.
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС на мінулым тыдні зарэгістравана восем ДТЗ; папярэджана 168 правапарушэнняў; да адказнасці прыцягнуты тры бяспраўнікі і столькі ж вадзіцеляў у стане алкагольнага ап’янення; адзін парушальнік правіл абгону і 10 — перавозкі дзяцей у аўтатранспарце; два вадзіцелі, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам; 30 веласіпедыстаў і пешаходаў, адзін з якіх быў нецвярозы.
Увага! У мэтах аказання дапамогі вадзіцелям, якія апынуліся ў цяжкай дарожнай сітуацыі, Дзяржаўтаінспекцыя просіць паведамляць пра такія факты па тэл. 102. Па гэтым жа нумары можна тэлефанаваць у выпадку выяўлення аўтамабіляў, што ствараюць пагрозу дарожнаму руху ці пера-шкаджаюць працы камунальных службаў.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты дзве асобы, якія здзейснілі дробныя крадзяжы.
Па звестках РАНС, 23 чысла пры пажары дачнага дома ў СТ “Верайцы” Пратасевіцкага сельсавета знішчаны дах, перакрыцце, маёмасць. Пацярпелых няма.
МНС нагадвае: не дапускаецца эксплуатацыя печаў, канструкцыя якіх не адпавядае патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў; небяспечна сушыць і складзіраваць на печах і на адлегласці менш за 1,25 м ад топачных адтулін паліва, адзенне і іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы.
ІАЖіРС складзены адміністрацыйны пратакол па факце парушэння правіл рыбалоўства, па два — палявання і лесакарыстання.