29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Хроника происшествий

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС у апошні тыдзень года папярэджана 159 правапарушэнняў. Адміністрацыйную адказнасць панеслі два бяспраўнікі; 19 пешаходоў і веласіпедыстаў, два з якіх нецвярозыя; восем вадзіцеляў, што парушылі правілы перавозкі дзяцей у аўтатранспарце, і чатыры, якія не прадаставілі пешаходам перавагу ў руху. Зарэгістравана 12 ДТЗ.

    1 студзеня каля 10 гадзін 30 хвілін вадзіцель «Форда», рухаючыся па 13 км а/д Асіповічы-Свіслач, не абраў бяспечную хуткасць руху, не ўлічыў умовы надвор’я і на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль з’ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся. Вадзіцель шпіталізаваны з цялеснымі пашкоджаннямі.

    Аддзелам Дэпартамента аховы да адказнасці прыцягнуты тры сямейныя скандалісты, парушальнік правілаў дарожнага руху, тры і адзін чалавекі, што вінаватыя ў здзяйсненні дробных крадзяжоў і хуліганства.

    У РАНС паведамілі: у першы дзень года пры пажары прыватнаго дома на вул. Чумакова ў райцэнтры загінуў мужчына 1966 года нараджэння. Абставіны здарэння высвятляюцца.

    2 студзеня ў САТ “Разліў” полымем знішчаны два будынкі, маёмасць у гаспадарчай пабудове і хляве. Пацярпелых няма.

    МНС нагадвае: попел, вуглі і шлак, выдаленыя з печаў, трэба праліць вадой да поўнага згасання, а затым вынесці на вуліцу на бяспечную адлегласць ад збудаванняў.

    ІАЖіРС складзены адміністрацыйныя пратаколы па фактах незаконнай транспарціроўкі драўніны і захоўвання забароненых прылад лову.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее