21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    В Осиповичском районе пройдет день подписчика

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Заўтра — дзень падпісчыка!

    Чаму варта тым, хто яшчэ не выпісаў раённую газету, зрабіць гэта 18 снежня? А таму што аформлены на любым аддзяленні сувязі Асіповіччыны ў гэты дзень абанемент на “Асіповіцкі край” дае шэраг дадатковых шансаў. Выйграўшых будзе шмат!

    Па-першае, сваіх уладароў знойдуць традыцыйныя 40 купонаў, якія дазваляюць бясплатна павіншаваць родных ці блізкіх людзей на старонках раёнкі альбо даць аб’яву ў мясцовую прэсу. Па-другое, пры жаданні гэтыя купоны можна будзе абмяняць на навагоднюю фотасесію ад рэдакцыйнага фатографа (запланавана 5 фотасесій), ваша відэавіншаванне, якое будзе размешчана на старонках “АК” у сацыяльных сетках (5 ролікаў), імянное віншаванне вашых дзяцей і ўнукаў ад Дзеда Мароза (5 сюжэтаў) і нават артыкул у газеце пра вас — удачлівага чалавека (1 публікацыя). Вось адразу колькі цікавых магчымасцей дае сяброўства з раённым выданнем!

    Няма прычын  засмучацца і тым, хто ўжо выпісаў газету альбо збіраецца гэта зрабіць на наступным тыдні: кожнага падпісчыка чакаюць яркі каляндар на 2022 год у першым нумары і розыгрыш галоўнага прыза.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее