20.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    В Осиповичах прошел Международный день инвалидов

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Дарогаю дабра

    На мінулым тыдні прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь

    Алена Мартынчык.

    e.martynchik@gzt-akray.by

    Нядаўна ў спецшколе-інтэрнаце адбылося спартыўнае свята “Дзень здароўя”. Каманды “220 V” і “АТАС” актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных эстафетах. У журы ўвайшлі інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце ФСК “Алімпія” Ганна Ладыгіна і Дар’я Цяслюк. Перамагло сяброўства. Суддзі ўручылі ўдзельнікам гульні дыпломы і перадалі ўсім рабятам падарункі.

    * * *

    У пятніцу ў ГЦК “Ровесник” прайшло заключнае мерапрыемства раённай інклюзіўнай акцыі “Дарогаю дабра”, прысвечанай Году народнага адзінства. У яе рамках былі ажыццёўлены чатыры праекты, якія далі магчымасць удзельнікам раскрыць свае таленты, унутраны свет, пазначыць сацыяльны статус.

    На ўдзел у інклюзіўным дыстанцыйным конкурсе відэаролікаў “У адзінстве наша сіла” было пададзена 16 заявак па дзвюх катэгорыях: індывідуальная і калектыўная работа.

    Другім праектам былі серыі майстар-класаў, дзе ўдзельнікі акунуліся ў свет дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і тварылі цуды сваімі рукамі.

    Фотавыстава “Свет асаблівых людзей” — сумесная работа фотамастакоў Наталлі Жмуранковай, Антаніны Трыфанавай і мадэлей — навучэнцаў спецшколы і наведвальнікаў райцэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Праект уяўляе сабой серыю з 20 фотаработ. Здымкі расказваюць пра жыццё дзяцей, іх захапленні і паездкі. Па заканчэнні мера-прыемства выставачныя фота былі ўручаны выдатным мадэлям.

    У рамках раённай інклюзіўнай акцыі таксама праводзіўся дыстанцыйны творчы конкурс для інвалідаў “Ажыццяві мару”, які праходзіў другі год запар па намінацыях вакальнае майстэрства, тэатральнае майстэрства, танец і мастацкае чытанне. Сёлета ў ім прыняў удзел 31 канкурсант.

    Пераможцы ўсіх чатырох праектаў атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее