27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Сегодня исполняется 125 лет железнодорожной ветке Осиповичи-Старые Дороги

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Малая радзіма

    Дзякуючы Дараганам

    Пастанова царскага ўрада аб забароне іншаземцам валодаць зямельнымі надзеламі ў Заходнім краі стала прычынай продажу Марыяй Гогенлоэ вялікіх лясных масіваў у нашым краі.

    Архіўныя дакументы Дараганаўскага школьнага комплексна-краязнаўчага музея дазваляюць даволі дэталёва азнаёміцца з тым, як ажыццяўляўся гэты бізнес-працэс.

    Мацвей Якаўлевіч Дараган, які меў маёнтак Дзеднава ў Бабруйскім павеце з вялікім яблыневым садам, яблыкі з якога здаваў на бабруйскую мармеладную фабрыку, прадаў маёнтак і пераканаў сваю жонку Елізавету Фёдараўну і яе братоў Восіпа Фёдаравіча і Івана Фёдаравіча Дараганаў купіць у складчыну зямлю Марыі Вітгенштэйн-Гогенлоэ каля Пцічы і Свіслачы, хаця і бедную для вырошчвання сельгаспрадукцыі, затое багатую лесам і месцамі для выпасу жывёлы. Сямейства падзяліла зямлю на траіх…

    Архіўныя дакументы сведчаць, што менавіта землеўладальніку Мінскай губерні Бабруйскага павета стацкаму саветніку Мацвею Якаўлевічу Дарагану належала ідэя купіць зямлю, багатую лесам і выпасам для жывёлы каля ракі Пціч, пракласці чыгуначную ветку ад станцыі Асіповічы да Старых Дарог. Ссечаны лес можна было сплаўляць па рацэ да станцыі, грузіць у вагоны і адпраўляць спажыўцам.

    Там, дзе чыгунка перасякала раку Пціч і грунтавую дарогу, была размешчана наша станцыя. Чыгуначная ветка ад Асіповіч да Старых Дарог была пабудавана за восем месяцаў. Будаўніцтва чыгуначнага палатна, двух мастоў цераз рэкі, мураваных будынкаў на станцыях Радуцічы і Старыя Дарогі, раз’ездаў Дзераўцы і Буда (цяпер Фалічы), пад’язных шляхоў і інжынерных збудаванняў было праведзена пад кіраўніцтвам інжынера шляхоў зносін стацкага саветніка інспектара партовых чыгуначных дарог Германіі, Галандыі, Італіі, Англіі Восіпа Фёдаравіча Дарагана. 18 лістапада 1896 г. быў праведзены   агляд веткі дзяржаўнай камісіяй, а 28 снежня ўжо адкрыты пасажырскі і таварны рух ад станцыі Асіповічы да станцыі Старыя Дарогі.

    Гэта ж толькі ўявіць сабе: у ХІХ стагоддзі за восем месяцаў праведзены такія складаныя будаўнічыя работы! Без бульдозераў, магутных машын, пры дапамозе конных падвод, кірак, тачак, лома і рыдлёўкі. Як жа ўмелі працаваць нашы дзяды і прадзеды! Чыгунка была прынята без адзінай заўвагі, і вопыт яе пабудовы быў выкарыстаны па ўсёй тэрыторыі Расійскай імперыі.

    Вёска Дараганава з кожным годам старэе. Але дзякуючы чыгунцы, пабудаванай пад кіраўніцтвам Восіпа і Мацвея Дараганаў, не перайшла ў разрад неперспектыўных. Яна жыве! Нарадзіліся нашы бацькі, нарадзіліся мы і нашы дзеці, з’явіліся ўнукі, з часам з’явяцца і праўнукі. Яны ў захапленні будуць бегаць да Пцічы па пясчанай вуліцы, лавіць матылькоў і стракоз, збіраць чарніцы, брусніцы, журавіны і безліч розных грыбоў у дараганаўскіх лясах, слухаць звон Дараганаўскай царквы і шум праходзячага цягніка.

    Паляцяць яны адсюль далёка ў вырай ці застануцца тут, каля векавых дубоў віць сваё гняздо, — не так важна. Галоўнае, што ў іх душы будзе адчуванне роднай зямлі, малой радзімы, Бацькаўшчыны, мілага сэрцу Дараганава.

    Прозвішча Дараганаў і сёння ўвекавечана ў назве чыгуначнай станцыі і населенага пункта. Па ініцыятыве школьнага комплексна-краязнаўчага музея і пры дапамозе мясцовых жыхароў 28 снежня 2019 года на чыгуначнай станцыі быў адкрыты памятны знак у гонар лю-дзей, якія, пабудаваўшы чыгуначную ветку Асіповічы-Старыя Дарогі, далі жыццё гэтым мясцінам.

    Валянціна Аўдзейчык,

    дырэктар Дараганаўскага школьнага комплексна-краязнаўчага музея.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее