27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Осиповичский завод транспортного машиностроения: самый большой и не только

    Популярное

    АЗТМ: самы вялікі і не толькі

    Дзмітрый САЎРЫЦКІ.

    d.savrickiy@gzt-akray.by

    Прамысловая прадукцыя, якая вырабляецца прадпрыемствамі нашага горада і раёна, даволі разнастайная. Прычым не толькі ў плане асартыменту. Напрыклад, самыя буйныя па габарытах вырабы мясцовай машынабудаўнічай індустрыі — 80-футавыя вагоны-платформы — выпускае ЗАТ “Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання”. Яны маюць даўжыню 25,6 метра, што прыблізна адпавядае вышыні пяціпавярховага дома, важаць 24 тоны, разлічаны на груз масай да 69,5 тоны і яго перавозку з хуткасцю да 120 кіламетраў у гадзіну.

    Канечне, завод можа выпускаць і іншыя віды рухомага саставу, аднак на 80-футавыя платформы зараз трымаецца найвышэйшы попыт, так што менавіта на іх выраб накіраваны ўсе рэсурсы і намаганні. Штодзень у сярэднім збіраецца пяць такіх вагонаў, і гэта максімальны тэмп, які прадпрыемства здольна вытрымліваць пры чатырохзменнай рабоце наяўнага тэхналагічнага абсталявання, існуючым узроўні кампетэнцыі персаналу і зладжанай дзейнасці яго структурных падраздзяленняў.

    Працяг тэмы чытайце ў №97 «АК» ад 10.12.21 г. (падпіска, продаж у кіёсках «Белсоюзпечати» і на belkiosk.by)

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее