27.6 C
Осиповичи
Среда, 29 июня, 2022
Еще

    Осиповчанка Дарья Войтюк в числе победителей республиканского конкурса юных журналистов

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Віншуем пераможцу

    Асіпаўчанка Дар’я Вайцюк у ліку лепшых рэспубліканскага конкурсу юных журналістаў “Ты в эфире”

    Сёлета ён быў прысвечаны Году народнага адзінства. У фінале конкурсу прынялі ўдзел больш за 150 юных журналістаў з 75 устаноў усіх рэгіёнаў краіны. Ацэньвала работы кампетэнтнае журы, партнёры і суарганізатары конкурсу: супрацоўнікі факультэта журналістыкі БДУ, БелТА, Белтэлерадыёкампаніі, газет “Зорька”, “Знамя юности”, “Настаўніцкая газета”, “Переходный возраст”, Цэнтральнага Савета Грамадскага аб’яднання “БРПА”, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

    У тройку лідараў увайшла і наша зямлячка — дзесяцікласніца СШ № 3 Дар’я Вайцюк. Яе эсэ “Жить в мирной стране” журы прысудзіла другое месца. Нягле-дзячы на тое, што дзяўчына з дзяцінства піша розныя расказы, гэта была яе першая работа ў падобным фармаце. Па словах маці Галіны Уладзіміраўны, першае месца не атрымалі, таму што эсэ было большага аб’ёму, чым патрабавалася.

    — Тэма адзінства сёння вельмі актуальная, — разважае Дар’я. — Нескладана было, правёўшы паралель з жыццём у розных краінах, растлумачыць шчасце жыць у нашай мірнай Беларусі. Так з’явілася ідэя і тэма для працы. У мяне вялікі вопыт удзелу ў алім-піядах, і гэта перамога папоўніла скарбонку ўзнагарод. Канечне, чакала золата, але і серабро — добры вынік. Значыць, ёсць да чаго імкнуцца і над чым працаваць у будучым.

    Предыдущая статьяИммунизация в Осиповичах
    Следующая статьяХроника происшествий

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее