-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Осиповчанин Сергей Пышный рассказывает о своей профессиональной деятельности

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Адданасць справе

    Працоўная біяграфія Сяргея Пышнага на першы погляд выглядае проста: вучоба ў тэхнікуме, служба ў арміі, працаўладкаванне на завод, дзе застаўся запатрабаваным і пасля выхаду на заслужаны адпачынак.

    Аднак, калі ўнікнуць у дэталі, жыццё гэтага чалавека аказваецца куды больш насычаным і яскравым.

    Родам Сяргей Пышны з Брэста, прафесію атрымліваў у Віцебскім політэхнічным тэхнікуме на факультэце “Электраабсталяванне прамысловых прадпрыемстваў і прамысловых установак”. А месцам, дзе пажадаў працаваць пасля тэрміновай службы ў арміі, сталі Асіповічы. Дакладней, механазборачны цэх № 5 МАЗа, які знаходзіўся ў пасёлку Савецкім. Сюды ён прыйшоў электраманцёрам у 1974 годзе…

    Шлі гады, колішні цэх сталічнага аўтазавода пераўтварыўся ў самастойнае прадпрыемства, чыя прадукцыя зарэкамендавала сябе найлепшым чынам. У тым, што буйная вытворчасць развіваецца паспяхова, была заслуга і электрыка Пышнага. Свае службовыя абавязкі ён выконваў заўсёды належным чынам, меў аўтарытэт у калектыве. Як выдатнага спецыяліста з арганізатарскімі здольнасцямі яго напаткала прапанова стаць майстрам, потым старшым майстрам-энергетыкам у энергацэху і, нарэшце, намеснікам начальніка гэтага структурнага падраздзялення.

    Да новага кола абавязкаў Пышны заўсёды адносіўся сур’ёзна, працаваў, без перабольшвання, на поўную моц. Такія людзі заўсёды трэба. Так што калі надышоў час ісці на пенсію, калектыў урачыста развітаўся з ветэранам, а кіраўніцтва адначасова прапанавала яму не спяшацца і паспрабаваць сябе ў новай справе. У родным для Пышнага энергацэху патрабаваўся майстар цеплазабеспячэння. Сяргей Ва-сільевіч згадзіўся і не шкадуе.

    Абавязкаў у яго шмат: участак задавальняе патрэбы ўсіх цэхаў і структурных падраздзяленняў АЗАА ў цяпле, тэхнічнай, гаспадарчай і пітной вадзе, сціснутым паветры. Кіруе майстар камандай, у якую уваходзіць 19 прадстаўнікоў самых розных прафесій: мантажнік сістэм вентыляцыі і пнеўматранспарту, электрагазазваршчык, слесар-рамонтнік кампрэсарных установак, слесар-сантэхнік, машыніст помпавых установак.

    Аб’ём работы па падтрыманні ў належным стане сантэхнічнага абсталявання, сістэм вентыляцыі, каналізацыйных сетак і іншага тэхналагічнага рыштунку заўсёды вялікі. Так што адна з асноўных спраў для майстра — кантроль за правільным расходаваннем запчастак і матэрыялаў.

    Тут патрэбны асаблівыя якасці, і яны ў Пышнага развітыя належным чынам. Гаспадар ён беражлівы і ў добрым сэнсе ўедлівы: заўсёды звяртае ўвагу на “дробязі”, якія могуць нагадаць аб сабе ў самы непадыходзячы момант. Таму скрупулёзна распрацоўвае месячныя планы работы ўчастка, пільна сочыць за іх выкананнем.

    Калі работы хапае і яна па сілах, чалавек не сочыць за часам. У жніўні 2022 года споўніцца 48 гадоў работы Сяргея Пышнага на АЗАА. Майстар сваёй справы неаднаразова заахвочваўся ганаровымі граматамі, узнагароджаны медалём “За трудовое отличие”. І галоўнае, што можа быць у прафесійным самаадчуванні чалавека, — ён кожны дзень ідзе на завод з задавальненнем. Таму што справа, якой займаецца, яму па душы.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее