21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Осиповчане, а вы уже украсили ёлку?

    Популярное

    Напярэдадні

    А вы ўжо ўпрыгожылі ёлку?

    Пераднавагоднія клопаты звыклыя для апошніх дзён снежня. Ажыўляецца гандаль сувенірнай прадукцыяй, з прадуктовых аддзелаў коцяцца поўныя каляскі смакаты, а вячэрнія вуліцы расквечвае святочная ілюмінацыя.  Прыкмета часу — ёлачныя базары, дзе можна набыць штучныя дрэўцы, бліскучую мішуру, яркія цацкі, зіготкія гірлянды. А лясніцтвы прапаноўваюць зялёныя дрэўцы, якія напаўняюць памяшканне прыемным свежым водарам. Вось і сёння на плошчы Леніна арганізаваны святочны кірмаш.

    Ксенія Бурая любіць гэтыя перадсвяточныя дні, а Новы год з дзяцінства прасякнуты для яе атмасферай таямнічасці, бо для іх з сястрой родныя заўсёды прыбіралі лясную прыгажуню, рыхтавалі падарункі. Традыцыя трывала ўвайшла ў жыццё, і, стаўшы дарослай, Ксенія па-ранейшаму сустракае Новы год з сястрой — або ў адной, або ў другой дома. Свята гэта лічыць сямейным. Таму і ўпрыгажэнні для ёлкі выбірае разам з дачушкай Васілісай. Дарэчы, сёлета дзяўчынка ўпершыню ўсвядоміла, што такое ёлка, Новы год, Дзед Мароз. Яна ўжо паўдзельнічала ў сваім першым ранішніку і нават касцюм Чырвонай Шапачкі клапатлівая матуля ёй падрыхтавала. Наступлення Новага года Васіліса чакае яшчэ і таму, што ў студзені дзяўчынцы споўніцца тры гады.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее