21.5 C
Осиповичи
Воскресенье, 3 июля, 2022
Еще

    Образование в Осиповичском районе. Итоги

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Адукацыя і выхаванне

    • Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах, які праходзіў сёлета ў лістападзе-снежні. Прадэманстраваў свае веды 291 вучань 9-11 класаў. 98 з іх атрымалі дыпломы I, II і III ступеняў. Прадстаўляць раён на абласным этапе будзе 32 хлопчыкі і дзяўчынкі. Сярод іх 12 гімназістаў, шэсць вучняў СШ № 4, чацвёра — СШ № 1, трое — СШ № 3, па двое з СШ № 2 і Вяззеўскай, па адным з Жорнаўскай, Ялізаўскай і Татаркаўскай СШ. Склад гэтай каманды сфарміраваны з улікам рэкамендацый УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”. Наколькі выніковым стане ўдзел у алімпіядзе, паведамім у новым годзе.
    • 11 прызавых месцаў занялі школьнікі на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу работ да-следчага характару (канферэнцыі) па вучэбных прадметах. Прадстаўляць раён на заключным этапе будуць 10-класнік СШ № 4 Аляксандр Балашэнка (грамадазнаўства, настаўнік Алена Анціховіч), 9-класніцы гімназіі Марыя Шубіна і Ангеліна Дораш (руская мова, настаўнік Марына Юркавец), 8-класніца Кацярына Рудзь і 10-класнік Яўген Крот (хімія, СШ № 3, настаўнік Святлана Зайцава), вучань 10 класа СШ № 2 Ігар Астраханцаў (біялогія, настаўнік Святлана Сяргейчык).
    • Выхаванцы аб’яднання па інтарэсах “Юны мастак” раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Аліна Капейкіна, Марыя Выстаробская і Эльвіра Баранава адзначаны Падзякамі Нацыянальнага мастацкага музея РБ за ўдзел у конкурсе “Душа жывая акварэлі”, прысвечаным Міжнароднаму дню акварэлі і 75-годдзю мастака Фёдара Кісялёва. Сертыфікат фіналіста X Усерасійскага фестывалю дзіцячай і юнацкай літаратурна-мастацкай творчасці г. Таўда ў намінацыі “Жывапіс” атрымала Кацярына Сталярова. А кіраўнік аб’яднання Тамара Веправа адзначана Падзячным лістом за арганізацыю і падрыхтоўку дзяўчыны.
    • Каманда навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах турыстычнага профілю раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі прыняла ўдзел у адкрытым абласным фестывалі па спартыўным жумарынгу, які праходзіў у Магілёве. Удалымі аказаліся выступленні Ульяны Гарадзецкай (3 месца ў малодшай узроставай групе) і Дар’і Сіканавай (3 месца ў сярэдняй узроставай групе).

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее