9.4 C
Осиповичи
Пятница, 7 октября, 2022
Еще

    На Осиповщине идет ремонт сельхозтехники

    Популярное

    Увага — тэхніцы

    На мехдвары ААТ “ЖорнаўкаАГРА” ідуць работы па рамонце тэхнікі

    Алена Суета.

    e.sueta@gzt-akray.by

    Палявыя справы скончаны. Наступіў важны этап, ад якога шмат у чым залежыць ураджай будучага года, — пастаноўка тэхнікі на зімовае захаванне, а пры неабходнасці і рамонт. Прывесці ў належны стан парк задача не з лёгкіх: тэхнікі многа, яна разнастайная па стане і тэрміне эксплуатацыі, таму аб’ём работ запланаваны значны.

    — Усяго ў гаспадарцы каля 100 адзінак тэхнікі, — расказвае галоўны інжынер ААТ “ЖорнаўкаАГРА” Міхаіл Чарапок.Прыкладна палова патрабуе рамонту. У асноўным арсенал нядрэнны: 40 трактароў, шэсць з якіх — энерганасычаныя, тры пасяўныя агрэгаты, шэсць абаротных шыроказахопных плугоў, сем зернеўборачных і шэсць кормаўборачных камбайнаў ды іншыя жалезныя памочнікі. Канечне, хочацца ўжо абнавіць парк, бо ёсць і 20-гадовыя экзэмпляры, але гэта пакуль немагчыма. Рамонт праводзім сваімі сіламі. Запчасткі набываем за ўласныя сродкі гаспадаркі.

    У работах задзейнічана амаль 30 чалавек. Як і ў іншых сельгаспрадпрыемствах, гэта тыя ж людзі, якія працуюць потым і на палях. Дапамагаем ААТАсіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”. На зімовае захаванне паставілі тэхніку ў сярэдзіне лістапада. Як і належыць, да 1 сакавіка забяспечым спраўнасць трактароў і агрэгатаў, якія будуць удзельнічаць у веснавой сяўбе.

    Уладзімір Клунко працуе ў гаспадарцы ўжо 13 гадоў. Спраўляецца амаль з любой тэхнікай, бо заўсёды задзейнічаны на розных сельскагаспадарчых справах. Мужчына не толькі добры работнік, але і выдатны сем’янін. Пасля доўгага працоўнага дня дома яго сустракаюць трое дзяцей, і гэта сагравае сэрца нават у самы марозны дзень.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее