-6.6 C
Осиповичи
Среда, 8 февраля, 2023
Еще

    Макет сожженных деревень представила Протасевичская школа

    Популярное

    Памяць

    “Ідзіце збіраць галавешкі!”

    Працягваем расказваць пра макеты спаленых вёсак, падрыхтаваныя школьнікамі ў ходзе патрыятычнай акцыі.

    Вучні Пратасевіцкай сярэдняй школы працавалі над праектам пад назвай “Мы гэтай памяці верныя”, прысвечаным зніклай вёсцы Рэпішча.

    — Макет ствараўся ў тры этапы, — дзеліцца кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўнік тэхнічнай працы Аляксандр Кужым. — Падчас збору інфармацыі вывучалі тэматычную літаратуру, працавалі з даваеннымі тапаграфічнымі картамі, базамі даных, размешчаных у Се-ціве. Унушальны кавалак звестак даў каталог помнікаў “Вогненныя вёскі Асіповіцкага раёна. 1941-1945 гг.”, складзены вучнямі СШ № 2, які змяшчае ўспаміны жыхароў Рэпішча Уладзіміра Пятровіча Балвановіча, Івана Міхайлавіча Трыбушэўскага і Ніны Карпаўны Еўдакімовіч. Нам удалося ўстанавіць, што да вайны ў населеным пункце жыло 250 чалавек і размяшчалася 49 двароў. Бяда прыйшла ў Рэпішча 12 мая 1944 года. У гэты дзень прыехаў нямецкі танк, які партызаны сустрэлі кулямётнай чаргой. Танк павярнуў назад, але неўзабаве прыйшлі карнікі, сталі ўсіх выганяць з дамоў і весці ў бок могілак. Там загадалі сесці на зямлю, накіравалі на вяскоўцаў зброю. Усе рыхтаваліся да немінучай смерці, але нечакана прыехаў нямецкі палкоўнік. Ён загадаў людзей не чапаць, а хаты спаліць. Як расказваюць уцалелыя жыхары Рэпішча, са слоў перакладчыка вайсковец сказаў наступнае: “Маеце сувязь з партызанамі — ідзіце збіраць галавешкі”.

    Сяльчан адпусцілі, калі Рэпішча дагарэла. 20 жыхароў былі забітыя пры спробе ўцёкаў, многія падчас пажару задыхнуліся дымам у бліндажах, выкапаных пад хатамі. Пасля вайны некаторыя сталі аднаўляць свае дамы, але было прынята рашэнне пабудаваць на месцы вёскі ваенны палігон, а жыхарам прапанавалі перабрацца ў іншыя населеныя пункты.

    Далей, абапіраючыся на тагачасныя карты і ўспаміны відавочцаў, вучні разам з Аляксандрам Мікалаевічам, настаўнікам абслугоўваючай працы Тамарай Кірэевай, а таксама педагогам-арганізатарам Ларысай Мухай прыступілі да складання схематычнага малюнка паселішча. Потым пачалі падбор матэрыялаў для макета. Вырашылі выкарыстоўваць драўляныя нарыхтоўкі, фанеру, каляровую гафрыраваную паперу, элементы расліннага свету. Завяршыўся праект урокам-рэквіемам “Мы гэтай памяці верныя”.

    — На месцы Рэпішча да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў устаноўлены памятны знак. Аднак усе знакі, помнікі, абеліскі — нішто без чалавека, які бачыць не толькі камень, а адчувае тое, што стаіць за ім. Менавіта гэтаму вучаць такія праекты, і менавіта таму яны так патрэбныя, — лічыць Аляксандр Кужым.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее