Коратка
Больш за 300 прадметаў гісторыі, у тым ліку рэдкія і эксклюзіўныя, прадстаўлены ў абноўленай экспазіцыі ўніформы, амуніцыі, асабістых рэчаў і акопнай творчасці Першай і Другой сусветных войнаў мясцовага калекцыянера Аляксандра Аляксеенкі ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.
У абласным этапе рэспубліканскага конкурсу даследніцкіх работ “Юны натураліст” Дыплом II ступені ў намінацыі “Малая Ціміразеўка” атрымаў вучань СШ № 2 Ігар Астраханцаў (кіраўнік Святлана Сяргейчык), а ў намінацыі “Ад асобнага да цэлага” Дыплома III ступені ўдастоены вучаніцы Вяззеўскай СШ Валерыя Гайдучонак і Эвеліна Антановіч (кіраўнік Лілія Сашчэка).
20 гатункаў сыроў вырабляюць у філіяле “Асі-повіцкі” ААТ “Бабушкина крынка”, 4 з іх фасаваныя.
Відэакліп “За гарамі” выпусціў сёлета народны ансамбль народнай песні і музыкі “Люлечка”. Гэта ўжо другое падобнае відэа калектыву. Першае было знята на песню “Кася”. Жадаючыя могуць паглядзець абодва кліпы на ютуб-канале, а таксама на юбілейным канцэрце калектыву ў новым годзе.