15.1 C
Осиповичи
Вторник, 9 августа, 2022
Еще

    Коротко о разном. Осиповичи

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Жамчужына” з пачатку студзеня пачне дзейнічаць новы прэйскурант. Зараз абанемент на чатыры наведванні аквазоны каштуе 25 рублёў, басейна — 18, комплексу “басейн-аквазона” — 33 рублі. У выйгрышы застанецца той, хто набудзе абанементы яшчэ па ранейшым кошце! Не губляйце магчымасці!

    Магілёўскае абласное аддзяленне рэспублікан-скага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд” пры падтрымцы Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта” запрашае прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Калядная пасылка”, накіраванай на дапамогу дзецям-сіротам і дзецям, якія засталіся без апекі і выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу Магілёў-скай вобласці. Скрыні для канцылярыі, цацак, ласункаў устаноўлены ў кожным аддзяленні паштовай сувязі. Акцыя працягнецца да 31 снежня.

    18 снежня ў РЦК пачне работу фотавыстава асіпаўчанкі Яны Корбаль пад назвай “Я так хацела б узяць цябе з сабой”. Па словах творцы, прадстаўленыя работы адлюстроўваюць моманты падарожжаў, рытм жыцця, дарогі. Таксама можна будзе пабачыць здымкі зорнага неба, вуліц розных гарадоў, атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды. Запрашаем!

    З 22 снежня пачнуць работу ёлачныя базары. Сёлета лясныя прыгажуні будуць каштаваць ад 7,50 рублёў.

    24 і 30 снежня на цэнтральнай плошчы горада будуць арганізаваны навагоднія гандлёвыя кірмашы з шырокім выбарам прадуктаў харчавання і тэматычных падарункаў.

    Навучэнцы ДШМ № 2 паказалі выдатныя вынікі на Усерасійскай тэарэтычнай алімпіядзе па сальфеджыа “Акорды чараўніцтва”. Кірыл Альховік, Эмілія Дарафейчык і Іван Мірончык узнагароджаны Дыпломамі І ступені.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее