16.1 C
Осиповичи
Среда, 25 мая, 2022
Еще

    Концертная программа «Будущее без СПИД» прошла в Осиповичах

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Інфекцыя, пра якую нельга забываць

    Канцэртная праграма “Будучыня без СНІД” стала заключным мерапрыемствам акцыі “Равеснік” супраць ВІЧ/СНІД”

    Іна Заскевіч.

    i.zaskevich@gzt-akray.by

    “Ліквідаваць няроўнасць. Пакончыць са СНІД. Спыніць пандэміі” — пад такім лозунгам праходзіла яна сёлета. Удзельнікі праграмы пастараліся данесці да гледачоў, што будучыня кожнага з нас — ва ўласных руках. У нашым раёне некалькі соцень ВІЧ-інфіцыраваных, і з цягам часу іх становіцца болей. Зрабіць так, каб не трапіць у гэтыя рады — задача кожнага. Для гэтага неабходна павышаць дасведчанасць насельніцтва пра хваробу, спосабы яе перадачы, метады прафілактыкі.

    Удзельнікі канцэртнай праграмы падкрэслілі, што яны ўсведамляюць актуальнасць праблемы ВІЧ-інфекцыі і адкрыта пра гэта гавораць. Напярэдадні спецыялісты гарадскога цэнтра культуры “Равеснік” правялі анкетаванне “Адносіны да ВІЧ-інфіцыраваных і хворых на СНІД” сярод моладзі горада. Вынік апытання паказаў, што больш за 90% рэспандэнтаў не пакінулі б сваіх родных і блізкіх сам-насам з бядой, аказалі б дапамогу. СНІД унёс свае карэктывы і ва ўяўленні пра сэксуальныя адносіны. Для кожнага важна не толькі валодаць інфармацыяй, а рэальна выкарыстоўваць гэтыя веды ў жыцці.

    Вучоныя ўстанавілі, што на кожны выяўлены выпадак ВІЧ-інфекцыі даводзіцца каля 2-3 нераспазнаных. Хвароба прыводзіць да ізаляцыі і адзіноты. Аб’яднаная праграма ААН па ВІЧ/СНІД у краіне, у рамках якой распрацавана і ажыццяўляецца стратэгія “90-90-90”, накіравана на спыненне эпідэміі ВІЧ.

    Усе ўдзельнікі мерапрыемства выступалі пад лозунгам “Мы за здаровы лад жыцця!”, падкрэсліваючы, што праблема ВІЧ актуальна для ўсіх пластоў насельніцтва і забывацца пра яе нельга нікому.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее