-6.9 C
Осиповичи
Пятница, 2 декабря, 2022
Еще

    Какие страховые компании функционируют в Осиповичах

    Популярное

    Страхавая справа

    Попыт нараджае прапанову

    Сёння ў раёне працуе пяць прадстаўнікоў страхавых кампаній — усе яны прапануюць даволі шырокі спектр паслуг.

    Самым вопытным у гэтай справе з’яўляецца прадстаўніцтва БДУСП “Белгосстрах” па Асіповіцкім раёне. Сёлета прадпрыемства адзначае 100-годдзе, і землякі карыстаюцца яго паслугамі ўжо дзясяткі гадоў. Часцей за ўсё сюды звяртаюцца, каб гарантаваць абарону здароўя, маёмасці, аўтатранспарту і іншага.

    СТАА “Асоба”, больш вядомая землякам як “Белкоопстрах” (была перайменавана ў мінулым годзе), аказвае страхавыя паслугі жыхарам раёна амаль 30 гадоў. Самым папулярным, нараўне з абавязковым, стала добраахвотнае страхаванне жылля, транспартных сродкаў, ад няшчасных выпадкаў і хвароб за межамі дзяржавы, а таксама ў краіне.

    Пункт аказання страхавых паслуг прадстаўніцтва ЗАСТ “Промтрансинвест” функцыянуе на Асіповіччыне больш за 15 гадоў. Тут вельмі запатрабаванымі сталі паслугі добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў як на тэрыторыі краіны, так і на час паездкі за мяжу, пабудоў, кватэр, “Аўтакаска” і грамадзянскай адказнасці перавозчыка.

    Больш за 10 гадоў у раёне працуе цэнтр страхавых паслуг “Белнефтестрах”. Тут папулярнасцю карыстаецца добраахвотнае страхаванне “Аўтакаска” і ад няшчасных выпадкаў бытавых і вытворчых траўм. Дарэчы, страхавое таварыства ў верасні адзначыла 25-годдзе ўтварэння.

    Сёлетні 10-гадовы юбіляр Асіповіцкая кропка продажы паслуг дзяржаўнага прадпрыемства “Стравита” ажыццяўляе назапашвальнае страхаванне жыцця і пенсій. Тут найбольш запатрабавана дзіцячае страхаванне.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее