-4.5 C
Осиповичи
Суббота, 3 декабря, 2022
Еще

    Как развивается лесопереработка в Осиповичах

    Популярное

    Вытворчасць

    Каму гіганцкія “алоўкі”?

    Як забарона экспарту лесу-кругляка стымулюе развіццё айчыннай лесаперапрацоўкі, можна ўбачыць на прыкладзе ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”.

    Лінія па вытворчасці фрэзераваных вырабаў працуе ў Ліпенскім цэху дрэфваапрацоўкі ў дзве змены, і такім чынам кожны рабочы дзень ператварае 20 кубаметраў дробнатаварнай драўніны (яе дыяметр 60-140 міліметраў) у прыгожыя цыліндрычныя слупкі. Яны з аднаго тарца заточаныя, з другога — скругленыя, таму нагадваюць гіганцкія алоўкі.

     Выраб такой прадукцыі нескладаны і досыць танны, сыравіна ж для яе атрымліваецца, так бы мовіць, аўтаматычна — пры правядзенні высечак прарэджвання і асвятлення. У натуральным выглядзе дробнатаварная драўніна — тавар малаліквідны, а вось пасля ператварэння ва ўзгаданыя слупкі яна мае вялікі попыт у краінах Еўрасаюза і забяспечвае прадпрыемству нядрэнны даход.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее