29.5 C
Осиповичи
Четверг, 18 августа, 2022
Еще

    Как осиповчане готовятся к Новому году

    Популярное

    Творчасць

    У падарунак — радасць

    Калі спытаць у землякоў, як яны рыхтуюцца да свята, пачуем стандартнае: “Падлічваем фінансы, прадумваем стравы, закупляем прадукты, прыводзім сябе ў належны выгляд, рыхтуемся да карпаратываў…” Але ўсё гэта накіравана на задавальненне ўласных патрэб.

    А вось асіпаўчанка Святлана Раковіч праднавагоднюю падрыхтоўку бачыць зусім у іншым — парадаваць як мага больш людзей. Родных, блізкіх, знаёмых і незнаёмых — не прынцыпова, каго. Галоўнае, падзяліцца станоўчымі эмоцыямі, падарыць іскрынку душэўнага цяпла. Да гэтага Святлана Мікалаеўна прывыкла на працягу доўгіх гадоў працы музыкантам, таму ў яе жыцці былі сотні ранішнікаў, канцэртаў, вечароў адпачынку, на якіх яна радавала розныя ўзроставыя аўдыторыі. І нават знаходзячыся на заслужаным адпачынку, жанчына актыўна займаецца валанцёрскай дзейнасцю: на яе рахунку выступленні на фермах і палях, у бальніцах і сельскіх клубах. І робіць гэта бескарысна, па поклічы душы.

    Яе ведаюць у розных кутках нашага і суседніх раёнаў. Вось і нядаўна творца наведала Осаўскі сельскі клуб. І не з пустымі рукамі. Яна ведае, што   культработнікі афармляюць памяшканні ўстаноў сваімі рукамі, таму вырашыла дапамагчы. Справа ў тым, што Святлана Мікалаеўна не толькі цудоўна іграе і спявае, але і малюе. Вось яна і вырабіла некалькі цудоўных плакатаў для ўпрыгажэння залы. Яе паслугамі і раней ахвотна карысталіся работнікі Вялікаборскага клуба, Дрычынскага СДК і іншых устаноў культуры, дзе музыка бывала з канцэртамі. А вось такія чароўныя скарбонкі рукадзельніца вырабляе ў падарункі блізкім.

    Каляды і Новы год — час для цудаў! Дык можа варта пераняць прыклад гэтай слаўнай жанчыны і падарыць камусьці кропельку радасці?

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее