21 C
Осиповичи
Вторник, 16 августа, 2022
Еще

    Хроника происшествий

    Популярное

    Асiповiцкi Крайhttp://gzt-akray.by
    Издание существует с 1931 года. Сегодня "Асіповіцкі край" выходит дважды в неделю по вторникам и пятницам. Тираж - около 5 тыс. экземпляров. Приоритетная тема для журналистов "районки" - жизнь Осиповщины: люди, работа предприятий и организаций, массовые мероприятия и многое другое. Оставайтесь с нами!

    Супрацоўнікамі АДАІ РАУС за мінулы тыдзень выяўлена 212 парушэнняў правілаў дарожнага руху.

    Прыцягнуты да адказнасці па два парушальнікі правілаў абгону і вадзіцелі-бяспраўнікі, чатыры — правілаў перавозкі дзяцей, 33 “бясфлікерныя” пешаходы і веласіпедысты, пяць з якіх былі ў нецвярозым стане.

    Адбылося 9 ДТЗ, пераважна з-за легкадумных адносін вадзіцеляў да выбару бяспечнай хуткасці ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я.

    8 снежня легкавая машына нанесла цялесныя пашкоджанні чалавеку, які рушыў па пешаходным пераходзе на вул. Інтэрнацыянальнай.

    11 чысла пры праездзе небяспечнага павароту каля в. Краснае мікрааўтобус ГАЗель вылецеў у кювет і лёг на бок. Па шчасці, аварыя прывяла толькі да механічных пашкоджанняў транспартнага сродку.

    Дэпартаментам аховы перасечана два факты дробнага крадзяжу, адно парушэнне правілаў дарожнага руху. Раскрыты два крымінальныя злачынствы — угоны аўтамабіляў.

    Па інфармацыі РАНС, за тыдзень у раёне не зарэгістравана пажараў.

    Тым не менш выратавальная служба нагадвае, што ў перыяд падрыхтоўкі да навагодніх свят трэба прымаць меры супрацьпажарнай бяспекі пры ўстаноўцы ёлкі і карыстанні электрычнай ілюмінацыяй. Святочнае дрэва неабходна ставіць далей ад прыбораў ацяплення, не пакідаць уключаныя гірлянды без нагляду.

    ІАЖіРС складзены два адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў перавозкі нарыхтаванай драўніны. Узбуджана крымінальная справа па факце крадзяжу лодкі.

    ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

    Пожалуйста, введите ваш комментарий!
    пожалуйста, введите ваше имя здесь

    Реклама

    Последнее